Менскі гарадскі суд не задаволіў скаргу абаронцаў Курапатаў

2015 2015-03-27T10:27:33+0300 2015-03-27T10:27:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kurapaty.jpg
Крыжы ў Курапатах.

Крыжы ў Курапатах.

Менскі гарадскі суд не задаволіў скаргу абаронцаў мемарыялу ахвярам сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты.

Абаронцы Курапатаў дабіваюцца адмены папярэдняй пастановы суда Цэнтральнага раёну Менску і новага разгляда справы. Грамадзяне патрабуюць, каб суд прымусіў Міністэрства культуры Беларусі выконваць свае абавязкі.

„Мы не згодныя з дзеяннямі гэтага ведамства і начальніка яго ўпраўлення па ахове гістарычнай і культурнай спадчыны Ігара Чарняўскага па звужэнню межаў ахоўнай зоны Курапатаў”, – удакладніў адзін з аўтараў скаргі, журналіст і грамадскі актывіст Марат Гаравы:

- У ахоўнай зоне Курапатаў былі незаконна пабудаваныя аб’екты “Бульбаш-холу”. Міністэрства культуры нічога не зрабіла, каб абараніць Курапаты. І прадпісанне Генеральнай пракуратуры не было выканана. Міністэрства культуры менавіта павінна было арганізаваць выкананне, Мала таго, Міністэрства культуры зрабіла ўсё, каб увесці ў прававое поле тое беззаконне, што каля Курапатаў тварылася.

Міністэрства зацвердзіла зону напярэдадні Новага года.  Паводле гэтага праекту, ад ахоўнай зоны Курапатаў аднялі вялікую тэрыторыю, шырынёй да 70-ці метраў, што стварае вялікія пагрозы для мемарыяла, – сказаў Марат Гаравы.

Прадстаўнікі грамадскай ініцыятывы „Эксперты ў абарону Курапатаў” накіравалі заявы у менскі гарадскі суд і пракуратуру Рэспублікі Беларусь. Яны дамагаюцца спынення новабуду ў ахоўных зонах мемарыялу ахвярам сталінскіх рэпрэсій.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international