Брэст: суд над незалежным журналістам Алесем Леўчуком адбыўся без яго ўдзелу (дададзена)

2015 2015-03-26T22:44:08+0300 2015-03-27T16:30:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/liauchuk-ales-brest.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна г.Брэста разглядалася адмінстрацыйная справа ў адносінах да Алеся Леўчука, але сам ён позвы на гэтае паседжанне не атрымаў і нават не здолеў даведацца, якое рашэнне прынятае судом.

Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП быў складзены на незалежнага журналіста ўчастковым інспектарам РУУС Маскоўскага раёна г.Брэста Раманам Трафімуком. Падставай для складання пратакола з’явілася публікацыя, змешчаная на інтэрнэт-старонцы тэлеканала “Белсат” за подпісам “А.Л.”. Паводле слоў Алеся Леўчука, міліцыянт меў раздрукоўкі і іншых матэрыялаў са згаданага сайта, а таксама выпіскі з закона “Аб СМІ”. Раман Трафімук распавёў журналісту, што аўтарства Ляўчука нібыта пацвердзілі суразмоўцы брэсцкага фрылансера, а таксама паведаміў, што суд паводле гэтай справы адбудзецца 26 сакавіка.

Аднак ніякай позвы на судовае паседжанне Алесь Ляўчук не атрымаў, а калі 26 сакавіка патэлефанаваў у суд Маскоўскага раёна г.Брэста, дык даведаўся, што справа ўжо разгледжана без яго ўдзелу. Акрамя таго, журналісту адмовіліся па тэлефоне даць інфармацыю пра вынік судовага разгляду.  

27 сакавіка журналісту паведамілі па тэлефоне, што яму прысудзілі штраф у памеры 21 базавая велічыня (3 млн 780 тысяч рублёў).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international