МУС адмовілася сустракацца з кіраўніцтвам ГА “БАЖ” адносна фатаграфавання адміністрацыйных будынкаў

2015 2015-03-26T11:42:55+0300 2015-03-26T11:42:55+0300 be

У Міністэрстве ўнутраных спраў гавораць, што не намераныя абмяркоўваць дадзенае пытанне з прадстаўнікамі журналісцкай супольнасці, “бо ўжо далі канчатковы адказ”.

18 сакавіка ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” атрымала адказ з МУС адносна распараджэння намесніка міністра Мікалая Мельчанкі, пасля з’яўлення якога у Беларусі людзей пачалі затрымліваць за фатаграфаванне адміністрацыйных будынкаў і дзяржаўных устаноў.

Паводле МУС, гаворка не ідзе пра забарону відэа- ці фотаздымкаў, але грамадзяне і прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі павінныя ведаць, што ў супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія нясуць службу па ахове правапарадку, ёсць законнае права высветліць, з якой мэтай праводзяцца здымкі.

У ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” з такой фармулёўкай катэгарычна не пагадзіліся, бо дакумент наўпрост закранае правы грамадзян. Кіраўніцтва арганізацыі мела намер сустрэцца з аўтарам пастановы Мікалаем Мельчанкам у яго прыёмны дзень.

Аднак у прыёме старшыні ГА “БАЖ” Жанне Літвіной і яе намесніку Андрэю Бастунцу было адмоўлена. У МУС паведамілі, што “ведамства ўжо дало афіцыйны адказ на зварот арганізацыі і болей дадзенае пытанне абмяркоўваць не бачыць патрэбы”.

– Вельмі сумна, што кіраўнікі такіх ведамстваў і такога ўзроўню цалкам адмаўляюць у наладжванні дыялогу і ўзаемапаразуменні. На дадзены момант, думаю, ў нас няма іншага шляху як абскарджваць той унутраны дакумент, які парушае правы не толькі журналістаў, але і наогул усіх грамадзян нашай краіны, – адзначыла Жанна Літвіна прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international