Пакуль падследных ў Беларусі катуюць - няма ўпэўненасці, што караюць вінаватых

2015 2015-03-26T10:39:04+0300 2015-03-26T11:26:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/utukin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Утукін, супрацоўнік Камітэта супраць катаванняў (Расія)

Дзмітрый Утукін, супрацоўнік Камітэта супраць катаванняў (Расія)

У рамках тэрміновай акцыі Amnesty International прадстаўнік расійскага Камітэта супраць катаванняў і сябра AI Дзмітрый Утукін падпісаў зварот да прэзідэнта Беларусі з патрабаваннем неадкладна ўвесці мараторый на выкананне смяротных прысудаў з мэтай поўнага адмовы ад смяротнага пакарання ў Беларусі.

У дадзеным звароце ўтрымліваецца просьба да Аляксандра Лукашэнкі змякчыць прысуд Сяргею Іванову, асуджанаму да расстрэлу 18 сакавіка, і ўсім прыгавораным да смяротнага пакарання ў Беларусі.

«Я лічу, што для цывілізаванай краіны смяротнае пакаранне - гэта пляма на рэпутацыі. Смяротнае пакаранне нараджае ў грамадстве атмасферу гвалту, крыважэрнасці і нянавісці. Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе, дзе ўжываецца смяротнае пакаранне. І я заклікаю ўлады Беларусі абвясціць мараторый на выкананне гэтай меры пакарання, каб у будучыні цалкам адмовіцца ад яе», - распавёў Дзмітрый Утукін кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, аргументуючы сваю пазіцыю.

З'яўляючыся кіраўніком аддзела расследаванняў Камітэта супраць катаванняў, ён падкрэсліў, што, як і ў многіх краінах былога СССР, у Беларусі не забяспечана належная якасць расследавання крымінальных справаў. «Праваабаронцы, якія працуюць у гэтай краіне, не раз заяўлялі пра скаргі падследных на катаванні. Адсутнічае грамадскі кантроль за такой катэгорыяй асуджаных. Мы ніколі не зможам быць да канца ўпэўненыя, што пакараны менавіта вінаваты чалавек. У выпадку ж судовай памылкі пакаранага ўжо нельга будзе ўваскрэсіць», - сказаў эксперт.

Заклікаючы да ўдзелу ў акцыі, Amnesty International нагадвае, што смяротныя прысуды часта выносяцца ў Беларусі ў выніку несправядлівых судовых разглядаў, якія ўключаюць у сябе атрыманне прызнання пад прымусам. Акрамя таго, Камітэт па правах чалавека ААН і іншыя структуры ўстанавілі, што ўжыванне смяротнага пакарання ў Беларусі парушае не толькі правы асуджаных, але і членаў іх сем'яў. У справе "Любоў Кавалёва і Таццяна Казяр супраць Беларусі" Камітэт ААН сярод іншага ўказаў, што "поўная сакрэтнасць вакол даты экзекуцыі і месца пахавання, а таксама адмова ў выдачы цела для пахавання ў адпаведнасці з рэлігійнымі перакананнямі і звычаямі сям'і пакаранага зняволенага ствараюць эфект запалохвання і пакарання сям'і шляхам наўмыснага пакідання іх у стане невядомасці і псіхічнага стрэсу, што ўяўляе сабой бесчалавечнае абыходжанне".

Зварот Дзмітрыя Утукіна да прэзідэнта Беларусі ў межах кампаніі Amnesty International

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international