Канстытуцыйны Суд адмахнуўся ад справы па смяротным пакаранні

2015 2015-03-24T17:07:43+0300 2015-03-24T17:34:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/press-2013-10-10-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Сялюн, маці асуджанага да смяротнага пакарання

Тамара Сялюн, маці асуджанага да смяротнага пакарання

Канстытуцыйны суд адказаў на зварот Тамары Сялюн, маці расстралянага Паўла Селюна.

У адказе Канстытуцыйны суд спасылаецца на тое, што ў сваёй дзейнасці ён прымае рашэнні аб ліквідацыі ў нарматыўных прававых актах недахопаў, выключэнні ў іх калізій і прававой недакладнасці. Што ж тычыцца адпаведнасці артыкула 175 Крымінальна-выканаўчага кодэкса Канстытуцыі і міжнародным дамовам, то падобныя пытанні Канстытуцыйны суд разглядае на падставе адпаведных прапаноў ўпаўнаважаных органаў. Такімі органамі з'яўляюцца: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, у адказе адзначаецца, што для грамадзян у Рэспубліцы Беларусь устаноўлены толькі ўскосны доступ да канстытуцыйнага правасуддзя.

Але вядомая практыка, калі Канстытуцыйны Суд па ўласнай ініцыятыве разглядае звароты грамадзянаў.

“Калі Вы мяркуеце, што нормы Крымінальна-выканаўчага кодэкса, якія рэгулююць парадак выканання пакарання ў выглядзе смяротнай кары, супярэчаць Канстытуцыі і міжнародна-прававым актам, ратыфікаваным Рэспублікі Беларусь, то з пытаннем аб унясенні ў Канстытуцыйны суд прапановы аб праверцы іх канстытуцыйнасці Вы маеце права звярнуцца да вышэйназваных ўпаўнаважаных органаў”, - удакладняецца ў адказе Канстытуцыйнага Суда.

“У 2001 годзе па справах Ляшкевіч супраць Беларусі і Бандарэнка супраць Беларусі Камітэт па правах чалавека ААН ужо прымаў рашэнне аб тым, што нявыдача целаў, як і не паведамленне дакладнага месца пахавання расстраляных, з'яўляецца бесчалавечным абыходжаннем з роднымі і блізкімі пакаранага. У кантэксце стратэгічнай цяжбы мы будзем і далей імкнуцца да змены крымінальнага заканадаўства і імплементацыі міжнародных нормаў у нацыянальнае заканадаўства датычна смяротнага пакарання. Па вядомай нам інфармацыі Тамара Сялюн мае намер звярнуцца да суб'ектаў, якія могуць ініцыяваць унясенне зменаў ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс у Канстытуцыйны Суд”, - каментуе Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”.

Нагадаем, Павел Сялюн быў прысуджаны да смяротнага пакарання і расстраляны 18 красавіка 2014. Прыблізна праз месяц пасля гэтага яго маці Тамары Сялюн была накіравана спецвопратка пакаранага, у якой ён чакаў прывядзення прысуду ў выкананне. Акрамя таго, ёй не былі паведамлены дакладны час і месца пахавання П. Селюна, не было выдадзена яго цела для пахавання.

23 лютага 2014 Т. Сялюн накіравала скаргу на дзеянні Дэпартамента выканання пакаранняў МУС РБ і Гродзенскага абласнога суда ў Ленінскі суд г. Гродна, які пакінуў яе без задавальнення.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international