Суддзя лічыць, што можна выжыць і за паўмільёна ў месяц

2015 2015-03-24T12:30:26+0300 2015-03-24T12:49:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/groshy-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

6 сакавіка 2015 года суддзя суда Мінскага раёна Аляксей Мініч разглядзеў зыск грамадзяніна Дзмітрыя Раслаўцава аб вызваленні ягонай маёмасці з-пад арышту і вызначыў, што за падачу гэтага зыску заяўнік павінен быў аплаціць у дзяржбюджэт пошліну ў памеры 3 базавыя велічыні – 540 000 рублёў. А паколькі пошліна сплачаная не была, дык і ў задавальненні зыску было адмоўлена.

Жыхар Менскага раёна Дзмітрый Раслаўцаў, які намагаецца вярнуць праз суды незаконна арыштаваную ўласную маёмасць паведаміў, што “вызначэннем суда Мінскага раёна, які быццам бы даследаваў маё матэрыяльнае становішча,  была пакінута без увагі зыскавая заява аб вызваленні маёмасці з-пад арышту на падставе таго, што не сплачаная дзяржаўная пошліна. Такое вызначэнне я лічу незаконным, паколькі з’яўляюся інвалідам 2 непрацоўнай групы, у мяне проста няма адной рукі, і памер маёй пенсіі каля 1 400 000 рублёў, прычым 20% утрымліваюцца з пенсіі згодна выканаўчага ліста. Рэштка пенсіі ніжэй нават за бюджэт пражытачнага мінімума і фізічна пражыць за такія грошы проста немагчыма”.

Суддзя А. Мініч пастанавіў, што “зыходзячы з прадстаўленых звестак аб маёмасным становішчы Раслаўцава, ягонага памеру дахода, якія дазваляе аплаціць пошліну, падстаў для вызвалення заяўніка ад уплаты дзяржпошліны у даход дзяржавы не маецца. Таму у задавальненні патрабавання аб вызваленні ад аплаты дзяржпошліны адмовіць і прадставіць тэрмін для выпраўлення недахопаў да 27 сакавіка”.

Патрэбна адзначыць, што патрабаванне Раслаўцава аб вызваленні ад аплаты пошліны мае цалкам законныя падставы, паколькі, у адпаведнасці з артыкулам 130 Грамадзянска-працэсуальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, суд альбо суддзя маюць права цалкам альбо часткова вызваліць ад уплаты дзяржаўнай пошліны па судовых справах фізічных асоб, зыходзячы з іх матэрыяльнага становішча.

Пазіцыю суддзі падтрымаў і старшыня Менскага раённага суда, да якога звярнуўся Раслаўцаў. Ён адразу ж адпарыраваў просьбу заяўніка: “Дом жа вы змаглі набыць, то і грошай павінна хапіць, каб выжыць”.

Дзмітрый Раслаўцаў вымушаны звярнуцца ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Менскага абласнога суда з прыватнай скаргай, у якой просіць адмяніць вызначэнне і накіраваць яго на новы разгляд у суд першай інстанцыі..

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international