Павел Левінаў: фатаграфаванне "з птушкамі і клеткамі" – не правапарушэнне

2015 2015-03-23T22:56:45+0300 2015-03-23T22:56:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vic-levinau-terakt.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віцебскі праваабаронца спрабуе дамагчыся, каб удзельнікаў фотасесіі "з птушкамі і клеткамі" перасталі лічыць правапарушальнікамі. Павел Левінаў таксама быў у ліку тых, каго аштрафавалі за фотаграфаванне як за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Праваабаронца Павел Левінаў перакананы: удзельнікаў фотасесіі, якія з пачатку лістапада сфатаграфаваліся на фоне гарадскога графіці з папяровымі клеткамі і птушкамі ў руках, пакаралі несправядліва:

"10 студзеня я зрабіў, па-сутнасці, тое самае: сфатаграфаваўся каля таго самага будынка на вуліцы Ільінскага. І нават не з птушкамі – з плакатам на якім было напісана «Je suis Charlie» («Я — Шарлі») У памяць пра загінулых французкіх карыкатурыстаў. Фотаздымкі трапілі ў інтэрнэт, іх перадрукавалі некалькі сайтаў. Адным словам, усе было дакладна так, як з журналістамі і актывістамі – удзельнікамі фотасесіі з птушкамі і клеткамі. Але мяне ніхто не выклікаў у міліцыю, на мяне не складалі пратаколаў, не судзілі і не аштрафавалі. У чым жа справа? Хіба толькі ў тым, што супрацоўнікам Чыгуначнага РАУС не паступала каманда ад кіраўніцтва абласнога ўпраўлення, каб пакараць тых, чые фота з'явіліся ў інтэрнэце гэтым разам?"

Як кажуць, каб раставіць усе кропкі над "і", Павел Левінаў звярнуўся да начальніка Чыгуначнага РАУС і пісьмова паведаміў, што не падаваў заяўкі на правядзенне акцыі 10 студзеня і тым не менш правёў яе, карыстаючыся сваім канстытуцыйным правам на выказванне ўласных меркаванняў. Праваабаронца просіць патлумачыць, ці было гэта правапарушэннем з пункту гледжання міліцэйскага начальства. І ці ўяўляла гэтая мірная акцыя пагрозу бяспецы, грамадскаму парадку, ці парушала яна правы і свабоды іншых асоб.

Будзе лагічным, гаворыць праваабаронца, калі начальнік райаддзела адкажа, што фатаграфаванне з плакатам «Je suis Charlie» не было правапарушэннем і не несла аніякай шкоды грамадскасці. Тады будзе зразумела, чаму Левінава не прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці гэтым разам. Але паўстане іншае пытанне: за што пакаралі ўдзельнікаў фотасесіі, якія без аніякіх плакатаў, а толькі з папяровымі клеткамі і газетнымі птушкамі-арыгамі сфатаграфаваліся на фоне графіці ў лістападзе мінулага года.

Дарэчы, Павел Левінаў прапануе паўтарыць фотасесію. Паколькі фотасесія – гэта не пікетаванне, не мітынг і не сход, ён вырашыў лічыць яе перформансам, і менавіта на правядзенне гэткага мастацкага акту папрасіць дазвол у адміністрацыі Чыгуначнага раёна.

"Калі мне адкажуць, што правядзенне перформансаў не падлягае пад дзеянне закону аб масавых мерапрыемствах, то ранейшае пытанне паўстанне рубам: за што ж у такім выпадку пакаралі сямёра чалавек, якія фотаграфаваліся каля будынка з графіці ў мінулым лістападзе", -- гаворыць праваабаронца.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international