У Салігорску аднавіліся дабраахвотна-прымусовыя паборы

2015 2015-03-23T20:19:57+0300 2015-03-23T20:19:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-hram.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У беларускай сталіцы шахцёраў мясцовыя ўлады аднавілі дабраахвотна-прымусовыя паборы на будаўніцтва галоўнага праваслаўнага храму горада, нягледзячы на шэраг звязаных з гэтым сканадалаў у мінулыя гады.

Па інфармацыі мясцовых праваабаронцаў прадпрыемствы і арганізацыі раёна атрымалі разнарадку з Салігорскага райвыканкаму аб неабходнасці кожнаму працаўніку рабіць штомесячныя адлічэнні цягам гэтага года на будаўніцтва сабору Нараджэння Хрыстова. Даводзіцца ўладамі і памер “дабраахвотных” адлічэнняў для кожнага работніка -  адзін адсотак ад месячнага заробку.

Будаўніцтва сабору пачалося ў Салігорску яшчэ напрыканцы дзевяностых гадоў. У двухтысячных мясцовыя ўлады некалькі разоў спрабавалі прыспешыць будаўніцтва. Кожны раз намаганні ўладаў суправаджаліся так званымі дабраахвотна-прымусовымі паборамі на гэтыя мэты з мясцовага насельніцтва. Пасля з'яўлення ў 2012 годзе інфармацыі аб нямэтавым выкарыстанні і раскраданні гэтых сродкаў, салігорскія дэмакратычныя актывісты запатрабавалі ад уладаў усталяваць грамадскі кантроль за сродкамі на будаўніцтва. Было прапанавана стварыць грамадскую рэвізійную камісію, аднак улады насустрач грамадскасці не пайшлі.

У мінулым годзе стала вядома, што паборы на храм з жыхароў горада будуць цягнуцца найменш да 1 студзеня 2017 года. Адпаведнае рашэнне было зацьверджана раённым Саветам дэпутатаў. Як бачна, цяпер улады прыступлі да актыўнага выканання гэтага рашэння.

Салігорскія прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага Камітэту зноўку выказалі сваю сур’ёзную занепакоенасць практыкай дабраахвотна-прымусовых выплат у рэгіёне. Праваабаронцы просяць грамадзян паведмаляць пра факты прымусу і гатовы надаць усім жадаючым адпаведную прававую дапамогу з гэтай нагоды.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international