viasna on patreon

Пракурор запатрабаваў ад міліцыі знайсці тых, хто пагражае забойствам праваабаронцу і яго дзецям

2015 2015-03-23T13:00:22+0300 2015-03-23T15:26:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudalenka-dzeci.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Леанід Судаленка з дзяцьмі

Праваабаронца Леанід Судаленка з дзяцьмі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Сёння, 23 сакавіка праваабаронцу Леаніда Судаленку апытаў участковы інспектар Чыгуначнага РАУС Гомеля Андрэй Падсасонны. Стала вядома, што гарадская пракуратура адмяніла пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце пагроз праваабаронцу і яго дзецям і запатрабавала ад міліцыі прыкласці ўсе намаганні, каб усталяваць IP-адрас тых, хто праз Інтэрнэт палохае сям’ю праваабаронцы.

Нагадаем, Леанід Судаленка звярнуўся да пракурора горада Гомеля з скаргаю на пастанову РАУС адміністрацыі Чыгуначнага раёна аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце пагроз забойствам у адрас яго сям'і. Ён папрасіў ўсталяваць IP-адрас тых, хто яму пагражае праз Інтэрнэт і распачаць крымінальную справу па артыкуле 186 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ("пагроза забойствам").
“Сёння я дапоўніў заяву новым фактам. 28 лютага ў 5:30 раніцы невядомыя даслалі па электроннай пошце яшчэ адну пагрозу ў адрас маёй сям'і. У лісце была змешчана спасылка на відэа аб забойстве расійскага палітыка Барыса Нямцова, застрэленага ў Маскве 27 лютага. Яна суправаджалася пытаннем: "Ці падабаецца табе відэа?". Электронны ліст быў адпраўлена з адрасу, зарэгістраванага на імя майго пяцігадовага сына. Ці трэба казаць, што маё дзіця ніякага дачынення да гэтага адрасу не мае?”, - патлумачыў Леанід Судаленка.

Сітуацыяй з пагрозамі гомельскаму праваабаронцу зацікавілась міжнародная арганізацыя Front Line Defenders, адзначыўшы, што там глыбока занепакоеныя фізічнай і псіхалагічнай бяспекай і недатыкальнасцю Леаніда Судаленка і яго дзяцей. На думку Front Line Defenders, пагрозы забойствам у адрас сям'і праваабаронцы звязаны з яго законнай і мірнай праваабарончай дзейнасцю, у прыватнасці з яго адвакацкай працай па рэзананснай справе жыхара Гомеля Аляксандра Грунова і яго маці - Вольгі Груновой, якая працягвае патрабаваць рассякрэціць месца пахавання яе растралянага сына.

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства