«Новы час» таксама атрымаў папярэджанне за “РБ”

2015 2015-03-23T11:28:51+0300 2015-03-23T11:28:51+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/logo_novy_chas.png

Недзяржаўнай газеце “Новы час” таксама вынесена пісьмовае папярэджанне Міністэрства інфармацыі. Пра гэта паведаміў галоўны рэдактар газеты Аляксей Кароль.

Выданне вінавацяць у парушэнні заканадаўства на падставе скарачэння “РБ” замест “Рэспубліка Беларусь” у выходных дадзеных. (“...Не ўказана афіцыйна ўстаноўленае найменне рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання ў сферы сродкаў масавай інфармацыі, які зарэгістраваў дадзены друкаваны СМІ”).   

Дакумент датаваны 25-м лютага, але Аляксей Кароль змог атрымаць яго па пошце толькі днямі. Паводле журналіста, чарговы нумар рэдакцыя выпусціла з папраўленымі выходнымі дадзенымі, пра што праінфармавала Мінінфармацыі.

Нагадаем, што ў лютым-сакавіку міністэрства вынесла афіцыйныя папярэджанні адразу шэрагу рэгіянальных недзяржаўных выданняў, звінаваціўшы іх у неналежным размяшчэнні звестак пра наклад альбо незаконным скарачэнні “РБ” замест “Рэспубліка Беларусь” у выходных дадзеных.

Між тым, падобныя скарачэнні журналісты заўважылі і ў выданнях, заснавальнікамі якіх выступаюць дзяржаўныя органы ўлады. Як вынікае з адказу намесніка міністра Уладзіміра Матусевіча, па стане на 16 сакавіка ў межах кантролю за выкананнем заканадаўства пісьмовыя папярэджанні былі вынесеныя таксама часопісу “Вожык” і баранавіцкай газеце “Наш край”.

Такім чынам, на сёння ГА “БАЖ” валодае звесткамі пра папярэджанні ў 2015 годзе васьмі выданням: “Газета Слонімская”, “Intex-Press”, “Ганцавіцкі час”, “Борисовские новости”, «Рекламный Боржоми”, «Новы час», «Вожык» і «Наш край».

Нагадаем, што пасля атрымання двух папярэджанняў цягам года любое зарэгістраванае ў Беларусі СМІ можа быць закрытае праз суд. ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” звязвае папярэджанні з набліжэннем прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, калі СМІ могуць у чарговы раз патрапіць пад пераслед.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international