Касацыйная скарга праваабаронцы Сяргея Гоўшы не задаволена Брэсцкім абласным судом

2015 2015-03-21T15:40:45+0300 2015-03-21T15:40:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gousha-siargey-bara.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Гоуша

Сяргей Гоуша

Суддзя Брэсцкага абласнога суда Ніна Усцімчук не ўбачыла падстаў для адмены рашэння суда горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна, які прызнаў законнай забаронуБаранавіцкага гарвыканкамам пікета, прымеркаванага да Міжнароднага дня правоў чалавека.

Адмову ў пікеце Сяргей Гоўша атрымаў па прычыне адсутнасці дамовы з міліцыяй. Разам з тым, міліцыя дамову адмаўляецца заключаць, паколькі ў больш позняй Пастанове Саўміна № 207 гаворыцца, што пытаннем аховы павінен займацца сам гарвыканкам пасля атрымання заявы на правдзенне масавага мерапрыемства. Гарвыканкам павінен быў змяніць своечасова сваё рашэнне і прывесці яго ў адпаведнасць Пастанов Саўміна. Яшчэ год таму баранавіцкія праваабаронцы звярталіся ў Брэсцкі аблвыканкам і абласны УУС з тым, каб яны абавязалі выканкам зрабіць гэта, і атрымалі станоўчы адказ. Тым не менш, гарвыканкам упарта трымаўся свайго рашэння.

Суддзі як у Баранавіцкім судзе, так і ў Брэсцкім абласным вырашылі, што пакуль дзейнічае рашэнне гарвыканкама, то адмова ў пікеце законная.

Суды ў чарговы раз праігнаравалі арт.35 Канстытуцыі РБ і Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, дзе сказана, што свабода мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання, якія не парушаюць правапарадак і правы інышх грамадзян, гарантуецца дзяржавай.

Амаль 6 гадоў у Баранавічах не дазваляюцца масавыя мерапрыемствы, у тым ліку адзіночныя пікеты.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international