Найбольшую цікавасць журналістаў на прэсавай канфэрэнцыі міністра юстыцыі Віктара Галаванава выклікала сітуацыя з закрыццём грамадзкіх арганізацый

2003 2003-10-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 кастрычніка ў Нацыянальным прэс-цэнтры адбылася прэс-канферэнцыя “Аб дзейнасьці Міністэрства юстыцыі па ўмацаваньні прававой дзяржаўнасьці, забесьпячэньні правоў і законных інтарэсаў грамадзянаў”.

Найбольшую цікавасць журналістаў на прэсавай канфэрэнцыі міністра юстыцыі Віктара Галаванава выклікала сітуацыя з закрыццём грамадзкіх арганізацый.

Са словаў міністра вынікае, што быццам бы кіраўнік Бюро АБСЭ Хайкен пагадзіўся з працэсам ліквідацыі грамадзкіх арганізацый у Беларусі. З другога боку, спадар Галаванаў не прыняў мераў па разгону ўдзельнікаў акцыі ля міністэрства юстыцыі па той прычыне, што менавіта на гэты дзень была прызначана сустрэча з Хайкенам. Значыць, міністар юстыцыі усё ж няўпэўнены ў сваіх дзеяннях альбо гэта была хвіліна страху. Прыводзім фрагмэнт прэсавай канферэнцыі.

На пытанне карэспандэнта DW “Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі б'юць трывогу ў звязку з закрыццём грамадзкіх аргнізацый. На гэтую ж тэму да Вас звярнуўся з лістом кіраўнік Бюро АБСЭ ў Беларусі пасол Хайкен. Вы нязгодныя з праваабаронцамі і спадаром Хайкеным? Колькі арганізацый яшчэ плянуецца зачыніць? Што тычыцца «Вясны», то, наколькі вядома, гэтай арганізацыі не былі вынесеныя папярэджаньні, аднак Вамі пададзены іск у Вярхоўны суд аб закрыцці арганізацыі?»

Міністар Галаванаў адказаў: «Ніхто не плануе загадзя закрыццё нейкіх грамадзкіх аб'яднанняў. Спадар Хайкен у мяне быў, сказаў, што патрэбна ў краіне мець пэўны парадак. Дарэчы, ён прыйшоў якраз у той дзень а 15 гадзіне, калі раніцай выстраіліся на крыльцэ міністэрства юстыцыі з плякатамі тых арганізацый, якія мы ліквідавалі, дакладней, па нашым зыску ліквідавалі суды. Спадар Хайкен сказаў, што ў федэральным міністэрстве юстыцыі Германіі такога не магло б быць, там бы й на сто метраў не падпусцілі да федэральнага міністэрства юстыцыі Германіі. Парадак павінен быць у любой краіне. Гэта было сапраўднае пікетаванне. Няхай скажуць нам дзякуй, што мы не звярнуліся ў органы ўнутраных спраў, бо ёсць адпаведны артыкул, адпаведна якому на ўсялякае пікетаванне павінен быць дазвол мясцовых органаў улады і ўпраўлення. Ну пастаялі, пастаялі і разыйшліся. Мы забыліся, а яны – не ведаю. Што тычыцца «Вясны», матэрыялы знаходзяцца ў судзе, правільнасць вывадаў міністэрства юстыцыі пацвердзіць суд, калі няправільна – адменіць. Вось і ўсё».

Інфармацыйны аддзел ПЦ «Вясна»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international