Салігорск: безбар'ерны асяродак пашыраецца

2015 2015-03-20T09:33:02+0300 2015-03-20T09:33:02+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-invalid.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскія прадстаўнікі БХК адзначаюць пашырэнне безбар’ернага асяродку ў сталіцы шахцёраў. Свае высновы праваабаронцы робяць у межах распачатай працы па падрыхтоўцы чарговага маніторынгу правоў асоб з абмежаванымі магчымасцямі ў рэгіёне.

Па словах праваабаронцаў, рабіць нейкія больш менш сур’ёзныя высновы аб сістэмных зменах у гэтым пытанні пакуль заўчасна:

- Праца над маніторынгам знахозіцца ў самым пачатку. Зрэшты, першыя вонкавыя назіранні даюць падставы для аптымізму, - кажа рэгіянальны прадстаўнік БХК Леанід Мархотка. - Асабліва ўразіла наяўнасць механічных пад’ёмнікаў (гл.фота) для інвалідаў-вазочнікаў каля пад’ездаў з высокімі прыступкамі ў нядаўна пабудаваным шматпавярховіку па вуліцы Заслонава.

Пераканаліся праваабаронцы і ў наяўнасці абяцаных мясцовым аўтапаркам спецыялізаваных нізкапольных аўтобусаў на некалькіх важных для вазочнікаў маршрутах. Прадстаўнікі БХК спадзяюцца што ў ходзе маніторынгу можна будзе пабачыць выкананне мясцовымі ўстановамі, арганізацыіямі і органамі ўлады і іншых рэкамендацый, датычных безбар’ернага асяродку ў горадзе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international