Намеснік старшыні БСДП і журналіст Ігар Барысаў адмовіўся ад дачы паказанняў

2015 2015-03-19T20:10:21+0300 2015-03-19T20:10:21+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/111barysauiharmahileucr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Барысаў

Ігар Барысаў

Сёння, 19 сакавіка, ён разам са сваёй жонкай Аленай Барысавай позвамі быў выкліканы маёрам Уладзімірам Казаковым для дачы тлумачэнняў з нагоды заявы дырэктара ААТ “Стужка” Сяргея Пятрова. Дырэктар прадпрыемства ўбачыў у адным з артыкулаў на сайце газеты “НАШ Магілёў” паклёп на сябе і напісаў заяву, каб прыцягнуць да адказнасці Ігара Барысава.

-          На дадзены момант на мяне не заведзена ніякая справа. Праходзіць праверка па артыкулу 188 ч.2 Крымінальнага кодэкса “Паклёп”. Мой статус нявызначаны – я і не падазраваны, я і не сведка. У адпаведнасці з арт. 27 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь я адмовіўся ад дачы якіх бы то ні было паказанняў. Тое самае зрабіла і мая жонка. Я напісаў заяву з просьбай азнаёміць мяне з матэрыяламі праверкі, аб выдачы пастановы і пратакола агляду кватэры, - кажа Ігар Барысаў.

Сам журналіст адзначае, што да напісання дадзенага артыкула адносінаў не мае, яго прозвішча не фігуруе ні ў якасці аўтара артыкула, ні ў якасці асобы, якая дае каментар пра Сяргея Пятрова.

-          Я думаю, што тут не абыйшлося без палітыкі. Відаць, мяне хочуць нейтралізаваць напярэдадні надыходзячых прэзідэнцкіх выбараў, каб ці то даць зразумець, што за мной пільна сочаць, ці то паспрабаваць растроіць планы па арганізацыі кампаніі па назіранні за выбарамі, чым я займаюся, - кажа Ігар Барысаў.

Нагадаем, што 12 сакавіка на прыватную кватэру Ігара Барысава прыйшлі чатыры супрацоўнікі міліцыі з санкцыяй пракурора Вульвача на агляд кватэры. Разам з сабой яны прывялі двух панятых. Падчас агляду кватэры былі канфіскаваны тры кампутары, мадэм, а таксама запісная кніжка.

Пасля гэтага ў тым жа складзе міліцыя з тымі ж панятымі паехала рабіць агляд памяшкання, у якім працуюць актывісты магілёўскага аддзялення Праваабарончага цэнтра “Вясна”. З офіса арганізацыі было канфіскавана тры кампутары.

З нагоды публікацыі датычна дырэктара прадпрыемства таксама праходзіць праверка.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international