“Правабаронцы супраць смяротнага пакарання” прадстаўлялі Беларусь на баркэмпе ў Кутаісі

2015 2015-03-19T08:36:00+0300 2015-03-19T09:28:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/barkemp-kutaisi-2105.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Каардынатар кампаніі “Правабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда на баркэмпе ў Кутаісі.

Каардынатар кампаніі “Правабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда на баркэмпе ў Кутаісі.

На тры дні другая сталіца Грузіі – Кутаісі прыняла гасцей, якія прадстаўлялі разнастайныя няўрадавыя арганізацыі краін Паўднёвага Каўказа, Беларусі, Украіны і іншых краін.

З 14-га па 16-ае сакавіка ў Кутаісі Чэшская няўрадавая арганізацыя «Nesehnuti» арганізавала баркэмп, міжнародная цыкл канферэнцый, створаны яе ўдзельнікамі. Мерапрыемтсва праходзіла у будынку Дзяржаўнага універсітэта Кутаісі імя Акакія Цэрэтэлі. На адкрыцці прысутнічалі і выступілі з прывітальным словам прадстаўнік амбасады Чэскай Рэспублікі ў Грузіі, прадстаўнік Мэрыі Кутаісі і намеснік Рэктара Дзяржаўнага універсітэта імя Акакія Цэрэтэлі.

На сустрэчах вопытам дзяліліся па такіх тэмах як дэмакратычныя перамены з выкарыстаннем тэхналогій, другасная перапрацоўка. Абмяркоўваліся таксама маніторынг гандлю ўзбраеннем ў Славакіі, сітуацыя з ЛГТБ-супольнасцю ў Азербайджане ды іншае.

Каардынатар кампаніі “Правабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда прэзентаваў дзейнасць беларускіх праваабаронцаў па адмене смяротнага пакарання ў Беларусі. Пераканаўчая прэзентацыя праваабаронцы тычылася незваротнасці характару смяротнага пакарання, магчымасці судовых памылак, а таксама сакрэтнасці, якая існуе вакол вышэйшай меры: сваякі не інфармуюцца аб даце выканання прысуду і не паведамляецца месца пахавання, што прыносіць дадатковыя пакуты блізкім людзям і расцэньваецца як катаванне.

Беларусь — апошняя краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, якая выкарыстоўвае смяротнае пакаранне. 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international