Марцін Угла: Лукашэнку ня месца на саміце ў Рызе

2015 2015-03-18T13:51:32+0300 2015-03-18T13:51:32+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ugla-marcin.jpg
Кіраўнік Östgruppen Марцін Угла. Фота: ostgruppen.se

Кіраўнік Östgruppen Марцін Угла. Фота: ostgruppen.se

Урад Швэцыі павінен зрабіць усё, каб цяперашняя Латвія перадумала запрашаць беларускага прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку на травеньскі саміт «Усходняга партнэрства» ў Рызе, — заявіў швэдзкі праваабаронца.

Заява кіраўніка праваабарончай арганізацыі Östgruppen зьявілася на старонках выданьня Upsala Nya Tidning. 

Як адзначае Марцін Угла, цяпер з Латвіі, якая гэтыя паўгода старшынюе ў Эўрапейскім Зьвязе, паступаюць сыгналы наконт намеру запрасіць беларускага кіраўніка на рыскі саміт краін-удзельніц «Усходняга партнэрства».

«Аднак, калі ў дачыненьні да Лукашэнкі дзейнічаюць санкцыі ЭЗ, то кіраўніцтва Зьвязу мусіць тады ануляваць іх», — піша Марцін Угла.

Паводле швэдзкага праваабаронцы, у выніку падзеяў ва Ўкраіне крытыка Брусэлем парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі спынілася. Эўразьвяз вітае той факт, што Лукашэнка спрабуе займаць у гэтым канфлікце нэўтральную пазыцыю. Выглядае, што ЭЗ нават гатовы аднавіць эканамічнае і палітычнае супрацоўніцтва зь беларускім рэжымам, нягледзячы на ціск, які ў гэтай краіне зазнаюць апазыцыянэры ды іншадумцы. Аднак забарона беларускаму прэзыдэнту ды іншым высокім службовым асобам Беларусі наведваць эўрапейскія краіны па-ранейшаму застаецца ў сіле.

Вядома, што пазыцыя ЭЗ адносна санкцыяў дапускае пэўныя адступленьні. Напрыклад, калі лічыцца, што паездка той ці іншай высокай беларускай асобы апраўданая гуманітарнымі меркаваньнямі, або што ўдзел гэтай асобы ў пасяджэньнях на міжурадавым узроўні (АБСЭ) будзе мэтазгодны, або што гэта паспрыяе разьвіцьцю дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закону ў Беларусі.

У такіх выпадках адзін ці болей сябраў ЭЗ зьвяртаюцца пісьмова ў Раду ЭЗ з просьбай адступіць ад агульнага правіла. Згоду павінна даць кваліфікаваная большасьць.

Паводле Марціна Углы, на паседжаньні Эўрапейскай рады Швэцыя павінна супрацьстаяць памкненьням Латвіі вызваліць беларускага лідэра ад санкцыяў. Варта заклікаць да галасаваньня «супраць» і іншыя краіны. Толькі так можна ясна выказаць сваё стаўленьне да сытуацыі з дэмакратыяй ды правамі чалавека ў Беларусі і спыніць памкненьні запрасіць Лукашэнку ў ЭЗ.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international