Чарговы пратакол супраць незалежнага журналіста

2015 2015-03-18T08:31:52+0300 2015-03-18T08:31:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/liauchuk.jpg
Ляўчук Алесь

Ляўчук Алесь

На берасьцейскага журналіста Алеся Леўчука склалі чарговы пратакол за прафэсійную дзейнасьць. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы facebook.

Паводле Леўчука, яго выклікалі позвай на 13 гадзін 18 красавіка ў Маскоўскі раённны аддзел унутраных спраў Берасьця.

Летась суд Ленінскага раёну Берасьця пакараў Леўчука за працу на замежныя СМІ без акрэдытацыі штрафам 40 базавых велічыняў — 6 мільёнаў рублёў. Ляўчук прадставіў суду дакумэнты, што зьяўляецца карэспандэнтам агенцтва БелаПАН, але суд гэта да ўвагі не прыняў, яго зьвінавацілі ў працы на тэлеканал Белсат.

Сёлета 12 сакавіка суд Цэнтральнага раёну Гомеля паводле аналягічнага абвінавачаньня аштрафаваў журналістку Ларысу Шчыракову на 3 млн 600 тысяч рублёў. Падставай для завядзеньня справы стаў тэлесюжэт на тэлеканале «Белсат» з апытаньнем гомельскіх прадпрымальнікаў.

Пра недапушчальнасьць працы без акрэдытацыі праваахоўныя органы рэгулярна нагадваюць журналістам, якія супрацоўнічаюць зь «Белсатам». Базаваны ў Польшчы тэлеканал тройчы падаваў дакумэнты на акрэдытацыю, але кожны раз атрымліваў адмову.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international