Праваабарончая тэматыка на незалежным салігорскім сайце раздражняе інтэрнэт-троляў

2015 2015-03-17T22:36:31+0300 2015-03-17T22:36:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kantrol_internet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Незалежны інтэрнэт рэсуст САЛІГОРСК.org зведаў набег інтэрнэт-троляў пасля публікацыі інфармацыі пра развіццё справы аб забароне ў сталіцы шахцёраў пікета да Дня правоў чалавека.

З абразлівымі каментарамі пад артыкуламі грамадска-палітычнай ды праваавабрончай тэматыкі рэдакцыя сайта  сутыкаецца перманентна. У абсалютнай большасці выпадкаў такія выказванні пакідаюцца з дапамогай адмыслова для гэтага створаных так званых фэйкавых акаўнтаў. Гэтым разам набег ананімных інтэрнэт-троляў меў найбольшы размах з дзясяткамі каментароў правакацыйнага ці хамскага зместу ды пераходам на асобы ў размовах з рэальнымі наведвальнікамі сайта.

Па словах прадстаўнікоў САЛІГОРСК.org, на рэдакцыйную палітыку сайта такія набегі аніяк не паўплываюць. Праваабарончая і грамадска-палітычная тэматыка будуць па-ранейшаму ў ліку адных з галоўных на старонках інтэрнэт-партала. Увядзенне нейкіх адмысловых захадаў для супрацьдзеяння нападам з боку ананімных інтэрнэт-троляў таксама не прадбачыцца. Абарона рэсурса і яго наведвальнікаў будзе ажыццяўляцца штатнымі сродкамі інфармацыйнай бяспекі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international