Баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус замест сустрэчы з прэзідэнтам трапіў у міліцыю

2015 2015-03-17T20:08:17+0300 2015-03-17T20:08:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnavus-mikalaj-barrr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Чарнавус.

Мікалай Чарнавус.

Лідэр баранавіцкіх прадпрымальнікаў Мікалай Чарнавус 17 сакавіка хацеў паехаць у Мінск на анансаваную сустрэчу прадпрымальнікаў з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. Але замест сустрэчы з кіраўніком дзяржавы грамадскі актывіст трапіў на індывідуальную размову ў гарадскую міліцыю. Супрацоўнік ГАУС капітан міліцыі Сяргей Паўленя правёў з ім прафілактычную размову аб неабходнасці выканання законаў.

– Позна вечарам 16 сакавіка мне патэлефанавалі з міліцыі на мабільны тэлефон і тэрмінова запрасілі на сустрэчу ў ГАУС а 10-й гадзіне раніцы, каб абмеркаваць, па словах супрацоўніка міліцыі, важныя дакументы, якія маюць дачыненне да маёй грамадскай дзейнасці. Я, безумоўна, мог і не пайсці, патрабуючы афіцыйнай позвы. Але мяне ўжо неаднаразова здымалі з цягніка, у кватэры рабілі вобыск,шмат разоў затрымлівалі ў горадзе, нават у больніцы пільнавалі, каб не ўцёк. Таму я не стаў абвастраць складаныя адносіны з праваахоўнымі органамі і прыйшоў на сустрэчу ў міліцыю. У выніку размовы мяне ўжо другі раз папярэдзілі за апошнія 2 тыдні, каб я не праводзіў мітынгі, шэсці, пікеты прадпрымальнікаў без дазволу гарадскіх уладаў, – паведаміў Мікалай Чарнавус.

Грамадскі актывіст перакананы, што тэрміновае запрашэнне ў міліцыю было найперш звязана з тым, каб перашкодзіць яму паехаць у Мінск на афіцыйную сустрэчу прадпрымальнікаў з прэзідэнтам.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international