Агляд-хроніка “Вясны”: год 2014 (PDF-версія)

2015 2015-03-17T12:10:58+0300 2015-03-17T12:22:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/agliad-hronica-2014.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Агляд-хроніка “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2014 годзе”

Агляд-хроніка “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2014 годзе”

Сітуацыя з выкананнем правоў чалавека на працягу 2014 года заставалася стабільна цяжкай з тэндэнцыямі да пагаршэння. Парушэнні правоў насілі сістэмны і сістэматычны характар: асноўныя грамадзянскія і палітычныя правы насілі скрайне абмежаваны характар, ніякіх сістэмных зменаў у галіне выканання правоў чалавека ў краіне не адбылося. Гэтыя высновы змяшчаюцца ў чарговай Агляд-хроніцы “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2014 годзе”, якую штогод рыхтуе і выдае Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Аўтарам і ўкладальнікам агляду з’яўляецца праваабаронца Таццяна Рэвяка.

Агляд-хроніка падрыхтаваная на падставе аглядаў сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі за кожны месяц 2014 года і ўключае аналіз важнейшых падзеяў, якія ўплывалі на выкананне правоў чалавека за дадзены перыяд, а таксама найбольш яўныя і характэрныя факты і тэндэнцыі парушэнняў правоў чалавека.

Традыцыйна, агляд-хроніка дапаўняецца блокам міжнародных дакументаў, рэзалюцый і заяў праваабарончых арганізацый, а таксама падборкай фотаілюстрацый.

Акрамя друкаванага выдання на беларускай і англійскай мовах, праваабаронцы таксама прэзентуюць і PDF-версію Агляд-хронікі «Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2014 годзе» [16 Mb] і яе англійскі варыянт: «Situation of Human Right in Belarus in 2014» [16 Mb]

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international