Брэст: на вуліцах горада з’явіліся налепкі “Свабоду Беларусі!” (фота)

2015 2015-03-16T22:35:27+0300 2015-03-16T22:35:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-16-salid-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Такім чынам мясцовыя актывісты адзначылі чарговы Дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, а таксама зніклымі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі, пра якіх узгадваюць у 16-ты дзень кожнага месяца.

Гэтым разам сотні новых налепак з лічбай “16” і лозунгам “Свабоду Беларусі!” былі размешчаныя на слупах, дошках аб'яваў і іншых ажыўленых месцах. Паводле папярэдніх звестак, пра Дзень салідарнасці такім жа чынам узгадалі 16 сакавіка і ў адным з раённых цэнтраў Брэсцкай вобласці – Камянцы.

Варта дадаць, што мясцовыя праваахоўныя органы вельмі нервова рэагуюць на праявы салідарнасці. Так, два месяцы таму, 16 студзеня, аднаго з брэсцкіх актывістаў Андрэя Шарэнду супрацоўнікі АМАП у “прафілактычных мэтах” затрымалі нават у тралейбусе. Потым на актывіста склалі два пратаколы – нібыта за “дробнае хуліганства” і “парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў”. Акрамя таго, іншы грамадскі актывіст Сяргей Сухаверхі быў затрыманы ў Пінску, калі ў гэтым горадзе з’явіліся ўлёткі, прысвечаныя зніклым беларускім палітыкам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international