Салігорск чакае далейшае ўшчыльненне і высечка лесапарку

2015 2015-03-16T20:21:48+0300 2015-03-16T20:21:48+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/salig-lesapark-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускую сталіцу шахцёраў чакае далейшае ўшчыльненне гарадской забудовы і высечка леспаркавых зон. Актывісты кампаніі “Абаронім лес” заяўляюць пра неабходнасць карэкціроўкі генеральнага плана развіцця Салігорска.

Апошнія месяцы сталі не найлепшымі для салігорцаў у іх барацьбе за сваё права на здаровы навакольны асяродак. Ранейшыя заявы гарадскіх уладаў аб адмове ад татальнай высечкі лесапаркавых зон не сталі вялікай перашкодай для чарговага знішчэння зялёных зон і ўшчыльнення гарадской забудовы. Ужо актыўна вядзецца будаўніцтва шматпавярховіка на месцы свежавесечанага лесапарку (гл.фота) на скрыжаванні вуліц Маладзёжнай і Заслонава. Дваровую тэрыторыю каля крамы “Аганёк” па вуліцы Ленінскага Камсамолу ў хуткім часе зойме чарговы камерцыйны шматпавярховік Салігорскага домабудаўнічага камбіната. Дагэтуль улады канчаткова не адмовиліся ад высечкі катэгарыйнага лесапарку каля палікілінікі па вуліцы Лясной.

Сур’ёзную турботу ў актывістаў кампаніі “Абаронім лес” таксама выклікае дзеючы план развіцця горада, які ствараўся ў гады ўздыму “унікальнай беларускай эканамічнай мадэлі” і прадугледжваў наяўнасць у новых мікрараёнах падземных паркінгаў. З-за крызісаў апошніх гадоў ад маналітнага домабудаўніцтва і дарагіх паркінгаў прыйшлося адмовіцца. У выніку прадугледжаныя планам дэтальнай планіроўкі рашэнні пры забудове новага мікрараёна насамрэч не выконваюцца. Гэта тычыць і рэкрэацыйных зон, і дзіцячых пляцовак, і сацыяльнай інфраструктуры. Ці будзе генеральны план развіцця Салігорска прыводзіцца ў адпаведнасць фактычнаму стану рэчаў, пакуль невядома, але мясцовыя барацьбіты за здаровы навакольны асяродак  кажуць пра крытычную неабходнасць такой карэкціроўкі.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international