Бабруйск: на падпіску выканкамаўскай газеты -- разнарадка

2015 2015-03-16T19:56:38+0300 2015-03-16T19:56:38+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babr-zycce.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У жніўні мінулага года ў газеце "Бабруйскае жыццё" змяніўся галоўны рэдактар. Але палітыка навязвання гэтага выдання ў працоўных калектывах засталася ранейшай. У адным з інтэрвью Вадзім Шчаглоў казаў, што "БЖ" павінна выйсці на самафінансаванне: напэўна, дапамогуць у гэтым рэдакцыі і планы на падпіску, якія сталі для бабруйчан ужо звыклай справай.

Наклад газеты па мясцовых мерках немалы - 7500 асобнікаў у тыдзень. Што тычыцца прымусовай падпіскі, то яна закранула як установы адукацыі, так і гарадскія прадпрыемствы. А каб у цяжкія часы бабруйчане не надта хваляваліся наконт размеркавання заробленых імі грошай, ім "пайшлі насустрач".

-У нашым працоўным калектыве існуе негалосная чарга, - распавядае працоўны завода "Бабруйскаграмаш". То бок, мы падпісваемся на выданне не кожны месяц, а праз тры ці болей, у залежнасці ад колькасці супрацоўнікаў і разнарадкі. У майго сябра, які працуе ў сістэме адукацыі, тая ж сітуацыя на працы. Ён мусіць падпісацца, бо інакш знойдуць, з-за чаго пазбавіць прэміі, і па грашах атрымаецца яшчэ горш.

У некаторых працоўных калектывах бабруйчане маюць выбар, што выпісваць, але і ён абмежаваны. Напрыклад, яны могуць абраць паміж "Бабруйскім жыццём" і "СБ", ці выпісаць профільныя выданні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international