Заўтра можа быць ліквідаваны Магілёўскі праваабарончы цэнтр

2015 2015-03-16T12:56:29+0300 2015-03-17T10:24:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mahilou_ablsud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Магілёўскі абласны суд

Магілёўскі абласны суд

17 сакавіка адбудзецца разгляд па-сутнасці пазову галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму аб ліквідацыі грамадскага аб'яднання "Магілёўскі праваабарончы цэнтр".

Упраўленне юстыцыі хоча ліквідаваць старэйшую праваабарончую няўрадавую арганізацыю вобласці з-за праблемаў з юрыдычным адрасам. Як указана ў пазове, МПЦ, ажыццяўляючы дзейнасць, парушыла заканадаўства - не прадаставіла ўва ўпраўленне юстыцыі дакументы, якія неабходныя для дзяржаўнай рэгістрацыі змены юрыдычнага адрасу, што ўнесены ў Статут арганізацыі. Як сцвярджаецца ў пазове, МПЦ з 5 снежня 2014 г. не размяшчалася па адрасе, які ўказаны ў ягоным Статуце, паколькі дамова арэнды была разарваная арэндадаўцам "у аднабаковым парадку". Такім чынам, МПЦ фактычна з 05.12.2014 г. не мела памяшкання для размяшчэння свайго кіруючага воргана, а ў галоўнае ўпраўленне юстыцыі не былі прадастаўленыя дакументы, неабходныя для рэгістрацыі новага адрасу.

МПЦ неаднойчы атрымліваў папярэджанні праз праблемы з юрыдычным адрасам. Увосень упраўленне юстыцыі спрабавала праз суд прыпыніць дзейнасць арганізацыі, але праваабаронцам тады ўдалося вырашыць праблему: яны заключылі дамову арэнды, якая і была неўзабаве разарваная арэндадаўцам.

Праваабаронцы і раней заяўлялі пра ціск з боку ўладаў на прадпрымальнікаў, якія наважваліся прадастаўляць свае памяшканні для размяшчэння кіручых ворганаў арганізацыі. У выніку гэтага ціску і ўзнікаюць праблемы з юрыдычным адрасам МПЦ.

ГА "Магілёўскі праваабарончы цэнтр" - адзіная рэгіянальная праваабарончая арганізацыя ў Беларусі, дзейнічае з 1998 г.

Мы заклікаем грамадскасць праявіць салідарнасць з Магілёўскім праваабарончым цэнтрам і прыйсці на судовае пасяджэнне, якое пачнецца ў аўторак, 17 сакавіка, а 14-30 у Магілёўскім абласным судзе.

"Магілёўская Вясна".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international