Кухня TV: Хто парушае беларускае заканадаўства – фатографы ці міліцыянты?

2015 2015-03-13T15:15:12+0300 2015-03-13T16:28:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bastunec-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец

Намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец

Адказ на гэтае пытанне  ў чарговым выпуску праваабарончага відэапраекта “Кухня TV”. У абмеркаванні таемнага дакумента намесніка міністра МУС, які забараняе ажыццяўляць фота і відэаздымкі дзяржаўных органаў, а таксама крытычна важных аб’ектаў”, удзельнічаюць намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец , юрыст ПЦ “Вясна” Павел Сапелка і намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

Тэкст распараджэння быў змешчаны на адным інтэрнэт-блогу пасля неаднаразовых затрыманняў журналістаў за фатаграфаванне будынкаў вольнага доступу. Яго сапраўднасьць пацвердзілі  Радыё Свабодзе ў Міністэрстве ўнутраных спраў . Па словах прэс-сакратара Канстанціна Шалкевіча, “гэта ўнутраны дакумент міліцыі, ён не датычыць ніякай забароны грамадзянам на здымку адміністрацыйных будынкаў”.

З моманту выхаду згаданага распараджэння пад забарону здымаць адкрытыя для масавага наведваньня месцы трапілі некалькі журналістаў. Сярод іх супрацоўнік “Комсомольской правды“ в Белорусии» Дзмітры Ласько, рэгіянальны журналіст Зміцер Лупач, фотакарэспандэнт Уладзь Грыдзін. 1 сакавіка ахоўнікі амбасады Расеі ў Беларусі забаранілі журналістам здымаць будынак, да якога беларусы несьлі кветкі і сьвечкі на знак памяці аб забітым расейскім палітыку Барысу Нямцову.

Між тым, на думку праваабаронцаў, сам дакумент відавочна пярэчыць дзеючаму заканадаўству Рэспублікі Беларусь. Юрыст Павел Сапелка адзначае:

“Я б гэты дакумент ацаніў як загадзя незаконнае распараджэнне, паколькі тут намеснік міністра заклікае радавых супрацоўнікаў здзяйсняць службовыя, як мінімум, правіны, якім з'яўляецца загадзя незаконнае затрыманне”.

Да  даго ж не зразумела, якія будынкі з’яўляюцца “крытычна важнымі аб’ектамі”? Існуе пералік так званых рэжымныхаб'ектаў, які зацвярджаецца Саветам міністраў Рэспублікі Беларусь, але ён знаходзіцца ў абмежаваным доступе.  

Па тэме:

Павел Сапелка: затрыманне за фатаграфаванне будынкаў парушае закон

Четыре часа в милиции за фото здания. Что в Беларуси можно фотографировать без последствий

Турист, из-за которого появился документ МВД о задержании за фотосъемку, рассказал о 10 сутках в гомельском изоляторе 

Папярэднія выпускі Кухня TV можна глядзець тут:

Кухня TV: Хто парушае беларускае заканадаўства – фатографы ці міліцыянты?

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international