Генеральную пракуратуру просяць праверыць законнасць будаўнічых прац у Брэсцкай крэпасці

2015 2015-03-12T18:08:13+0300 2015-03-12T18:08:13+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bresckaja-krepascc-1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ініцыятарам звароту з’яўляецца старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч, які лічыць, што падчас запланаванага будаўніцтва гатэля і моладзевага ваенна-патрыятычнага цэнтра парушаюцца нормы дзеючага заканадаўства ў адносінахда гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Аўтар звароту звяртае ўвагу, што будаўнічыя працы вядуцца зараз на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, якой з’яўляецца комплекс фартыфікацыйных збудаванняў Брэсцкай крэпасці. Тэхнічныя нормы прадпісваюць спачатку распрацаваць і зацвердзіць агульны праект дэтальнай планавання (ПДП), а пасля пераходзіць да праектавання асобных аб'ектаў. Аднак, як заўважае Антон Астаповіч, у дадзеным выпадку ПДП не распрацаваны і не зацверджаны, працэдура дазволаў і ўзгадненняў парушана, але, нягледзячы на гэта, будоўля ідзе.

Старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры просіць Генеральную пракуратуру ініцыяваць праверку працэдуры выдачы дазваляльнай і ўзгадняльнай дакументацыі на правядзенне прац з боку органаў дзяржаўнай экспертызы, дзяржбуднагляду і Міністэрства культуры РБ на тэрыторыі Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці. Антон Астаповіч таксама настойвае на тым, каб пракуратура выдала прадпісанне на спыненне прац па рэканструкцыі будынка былога штаба палка лёгкай артылерыі з рэстаўрацыяй фасада і іншых памяшканняў да распрацоўкі і зацверджання праекта дэтальнага планавання тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці. Акрамя таго, аўтар звароту просіць прыцягнуць да службовай адказнасці асоб, вінаватых у парушэнні працэдуры выдачы дазваляльнай і ўзгадняльнай дакументацыі.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international