Гомель: Ларысу Шчыракову пакаралі штрафам за «саўдзел ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ»

2015 2015-03-12T14:03:53+0300 2015-03-12T14:03:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shchyrakova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ларыса Шчыракова.

Ларыса Шчыракова.

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 12 сакавіка суддзя Віктар Казачак разгледзеў адміністрацыйны пратакол, складзены супрацоўнікамі міліцыі ў дачыненні журналісткі-фрылансера Ларысы Шчыраковай. Журналістку абвінавацілі ў парушэнні вырабу і распаўсюду прадукцыі СМІ (частка 2 артыкулу 22.9 КаАП). 13 студзеня 2015 года на сайце тэлеканала «Белсат» з'явіўся матэрыял пра праблемы прадпрымальнікаў на рынку «Цэнтральны» Гомеля. Міліцыя апытала прадпрымальнікаў, якія трапілі ў кадр на дадзеным відэа, і яны далі паказанні, што іх здымала Ларыса Шчыракова. У матэрыялах справы быў таксама адказ з Міністэрства замежных спраў, што дадзеная грамадзянка не акрэдытавана пры МЗС як карэспандэнт замежнага СМІ.

На судзе ЛарысаШчыракова хадайнічала, каб суд дапусціў у якасці яе прадстаўніка юрыста Леаніда Судаленку, і каб працэс вёўся на беларускай мове. Суддзя Віктар Казачак адхіліў дадзеныя хадайніцтвы, матываваўшы, што Леанід Судаленка не з'яўляецца адвакатам, а ў Беларусі – дзве дзяржаўныя мовы, і судовае справаводства вядзецца на рускай мове.

Па сутнасці журналіст не прызнала сябе вінаватай. Па-першае, нормы заканадаўства аб СМІ тычацца менавіта рэдакцый СМІ, то бок юрыдычных асоб. Ларыса Шчыракова не з'яўляецца юрыдычнай асобай, а фізічнай, таму на яе дадзеныя нормы не павінны распаўсюджвацца. Тым больш артыкул 34 Канстытуцыі гарантуе грамадзянам права на атрыманне і распаўсюдінфармацыі. З тэлеканалам «Белсат» журналіст не мае працоўных стасункаў, дамовы ці кантракту, і не з'яўляецца ні штатным, ні пазаштатным карэспандэнтам.

На судзе яна пацвердзіла, што сапраўды здымала на рынку прадпрымальнікаў, але дадзенае відэа змяшчала на сваім канале «Youtube», і яго маглі выкарыстаць хто заўгодна. «Калі б маё відэа з'явілася на Бі-Бі-Сі ці канале «Аль Джазіра» - то мяне б абвінавацілі ў супрацоўніцтве і з дадзенымі каналамі?», - задалася пытаннем на судзе Ларыса Шчыракова.

Суддзя прызнаў, што сапраўды ў артыкуле 22.9 КаАП гаворка ідзе менавіта пра СМІ, а не фізічных асоб, але пры вынясенні рашэння адзначыў, што журналістку вінавацяць у «саўдзеле незаконнага вырабу і распаўсюду прадукцыі СМІ».

Віктар Казачак пакараў Ларысу Шчыракову штрафам у памеры 20 базавых велічынь, што складае 3,6 мільёна рублёў.

З дадзеным рашэннем журналістка нязгодная і будзе яго абскарджваць.

«Калі дзяржава абмяжоўвае правы грамадзян, то яна павінна патлумачыць – для дасягнення якой мэты гэта робіцца. У дадзеным выпадку мы не пачулі і не ўбачылі – для дасягнення якой мэты абмежавалі правы Ларысы Шчыраковай, гарантаваныя ёй Канстытуцыяй і міжнароднымі прававымі актамі, якія ратыфікавала Беларусь, такі, напрыклад, як Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах», - пракаментаваў праваабаронца Леанід Судаленка.

Сама журналістка лічыць, што такімі дзеяннямі ўлады хочуць запалохаць журналістаў напярэдадні выбараў, каб не здымалі сюжэты, не пісалі матэрыялаў пра вострыя праблемы, якія існуюць зараз у эканоміцы, сацыяльным жыцці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international