Тыдзень супраць расізму: крэатыў і атрымлівай асалоду

2015 2015-03-12T10:22:11+0300 2015-03-12T10:22:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/tydzen-suprac-rasizmu-2015.-maljunak.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14-22 сакавіка маладыя праваабаронцы Беларусі далучаюцца да агульнаеўрапейскага Тыдню супраць расізму шэрагам дзеянняў.

Лічыцца, што беларусы добразычлівыя і талерантныя. Але ці так гэта? З кожным годам павялічваецца колькасць замежных грамадзян, што прыязджаюць у Беларусь. Студэнты, працоўныя мігранты, бежанцы з розных куткоў планеты – асноўныя групы, да якіх мясцовыя жыхары ставяцца падазрона. Непрыязнае стаўленне, ксенафобія, мігрантафобія перадаюцца з пакалення у пакаленне і як следства праяўляецца ў розных формах расізму, у тым ліку і бытавым.

“Хачы, жыды, вузкавочыя, асобы каўказскай нацыянальнасці… Такія простыя словы і выразы можна пачуць у паўсядзённым жыцці. І можна смела казаць, што ўжо яны дэманструюць праявы расізму. Але надаем мы ім адпаведную ўвагу ці прымаем як дадзенае?Сваімі актыўнымі дзеяннямі мы хацім звярнуць увагу маладых і сталых беларусаў на праблемы расізму не толькі ва ўсім свеце, але і ў Беларусі. “Будзь крэатыўным і атрымоўвай асалоду” – такі лозунг прапануееўрапейская сетка UNITED*. Мы падтрымліваем яго і запрашаем да адкрытага дыялогу”, - распавядае адна з арганізатарак Тыдню.

Падчас Тыдню супраць расізму плануецца:

  • 17 сакавіка ў 18.00 - лекцыя “Праявы расізма і формы этнічнай дыскрымінацыі ў Беларусі” (лектар Наталля Кутузава, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт, старшыня МГА "Цэнтр вывучэння сучаснай рэлігійнасці”). Месца правядзення: Бар “ДК”, г.Мінск. вул. Талбухіна, 4, 3-ці паверх.
  • 21 сакавіка ў 19.00 - кінапрагляд з дыскусіяй (месца і фільм будуць паведамлены дадаткова).

Акрамя таго плануецца правядзенне медыйнай кампаніі ў Мінску.

Усе ахвочыя могуць далучыцца да мерапрыемстваў як слухачы, ці прыняць больш актыўны ўдзел. Пытанні можна задаваць праз пошту: belmpd@gmail.com.

 Даведка:

*Еўрапейская сетка супраць нацыяналізму, расізму, фашызму і падтрымкі мігрантаў і бежанцаў UNITED арганізуе і каардынуе агульнаеўрапейскі Тыдзень супраць расізму. Больш за 100 000 чалавек далучаецца да кампаніі актыўнымі дзеяннямі для прасоўвання талерантнасці, захоўвання роўнасці правоў і шанавання разнастайнасці ў Еўропе.

21 cакавіка абвешчаны ААН Міжнародным днём барацьбы з расізмам.

Беларусь далучаецца да міжнародных акцый другі год запар.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international