Незалежнаму журналісту з Бярозаўкі Юрыю Дзяшуку перашкаджаюць працаваць

2015 2015-03-12T10:17:07+0300 2015-03-12T10:17:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzeshuk.jpg
Юрый Дзяшук.

Юрый Дзяшук.

Спецслужбы праяўляюць павышаную ўвагу да суразмоўцаў журналіста.

Напрыклад, бібліятэкарку бярозаўскай гарадской бібліятэкі выклікалі ў КДБ на гутарку з­-за таго, што яна размаўляла з Дзяшуком. Па інфармацыі журналіста, усім супрацоўнікам лідскага музея забаранілі з ім гутарыць.

Юрый Дзяшук кажа, што сучасныя жыхары Беларусі вельмі запалоханыя прадстаўнікамі праваахоўных органаў і КДБ. А дзеянні апошніх менавіта на тое і разлічаныя.

Больш за год таму, 19 лютага 2014 года, Дзяшука выклікалі ў пракуратуру, дзе журналісту ўручылі афіцыйнае папярэджанне, у якім гаварылася пра забарону на працу без акрэдытацыі на карысць замежных СМІ, а таксама пра недапушчальнасць публікацыі неправеранай інфармацыі. Пісьмовую копію папярэджання журналісту ў пракуратуры перадаць адмовіліся. А на пачатку лютага 2014 года ў пракуратуры Лідскага раёна Юрыя апытвалі адносна яго журналісцкай працы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international