Штраф журналістцы Тамары Шчапёткінай

2015 2015-03-12T10:12:45+0300 2015-03-12T15:37:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sh4apiotkina.jpg
Тамара Шчапёткіна

Тамара Шчапёткіна

40 базавых велічынь, альбо 7 мільёнаў 200 тысяч беларускіх рублёў штрафу – пастанова у адносінах журналісткі-фрылансера з Бярозы Тамары Шчапёткінай. Журналістку судзілі за супрацу з замежным сродкам масавай інфармацыі – артыкул 22.9 Адмістрацыйнага кодэкса. Суддзю нават не спыніла, што на паседжанне не з’явіўся галоўны сведка, кажа Тамара Шчапёткіна:

- Нарэшце, я сёння даведалася ў судзе, калі прыехала пазнаёміцца са сваёй справай. Асноўныя герой, аказваецца ў суд не прыехаў, ён нібыта недзе ў адпачынку. Гэта капітан Неліповіч, у якога быў канфлікт з фермерам Бельчуком. Неліповіч казаў, што 8-га студзеня я падыйшла да яго, прадставілася карэспандэнткай Радыё Рацыя і ўзяла ў яго інтэрв’ю, але я нібыта не папярэдзіла, што запісваю на дыктафон. І што гэтую грамадзянку ён раней ніколі не бачыў і не ведаў.

“У такім выпадку ўвогуле паўстае пытанне, за что асудзілі?” – каментуе прысуд Тамара Шчапёткіна. Матэрыял, за які яе фактычна асудзілі, датычны скандалу з ўдзелам жыхароў вёскі Арлянка Маларыцкага раёна – бацькі і сына Бельчукоў. Яны не дазволілі інспектару абласной ДАІ Сяргею Неліповічу забраць у іх са двара самаробны трактар. Міліцыянт звінаваціў Бельчукоў у тым, што яго збілі. Тамара Шчапёткіна падкрэслівае, што яшчэ не скончыўся тэрмін разгляду яе скаргаў на падобны прысуд, як цяпер яна атрымала новы – яшчэ большы штраф за працу без акрэдытацыі. Журналістка збіраецца абскарджваць і гэтае рашэнне суда ў вышэйшых інстанцыях.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international