Смяротнае пакаранне ў Беларусі: сем'і хочуць ведаць, дзе магілы пакараных сваякоў (відэа)

2015 2015-03-12T09:04:55+0300 2015-03-12T10:38:48+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dw-kavaleva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Deutsche Welle распавядае аб тым, як сям'і расстраляных па прыгаворы суда беларусаў хочуць ведаць, дзе знаходзяцца магілы пакараных сваякоў. Новы відэасюжэт, прысвечаны праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі, з'явіўся на канале DW ў YouTubе.

Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе, дзе ўжываецца смяротнае пакаранне. За 25 гадоў да расстрэлу тут прысудзілі больш за 300 чалавек. Улады караюць і сям'і пакараных, паколькі родным не раскрываюць месца пахавання і не выдаюць асабістыя рэчы.

Гэтымі сакавіцкімі днямі споўніцца тры гады з даты прывядення ў выкананне смяротнага прысуду ў дачыненні да абвінавачаных у тэракце ў Мінскім метро  Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава.

Да гэтага часу іх сваякі ня ведаюць ні дакладнай даты смерці, ні месца, дзе яны пахаваныя.  Любоў Кавалёва, маці Уладзіслава, з дапамогай актывістаў кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” увесь гэты час дамагаецца змяніць заканадаўства, якое забараняе выдаваць звесткі пра месца пахавання растраляных. Яна спадзяецца, што аднойчы даведаецца, дзе пахаваны яе сын Уладзіслаў. Яна проста хоча прыйсці да яго на магілу.

Смяротнае пакаранне ў Беларусі: сем'і хочуць ведаць, дзе магілы пакараных сваякоў (відэа)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international