Мінскі абласны суд разгледзіць скаргу Міхаіла Гладкага

2015 2015-03-11T14:18:46+0300 2015-03-11T14:18:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mihail_gladki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міхаіл Гладкі. Фота ПЦ "Вясна".

Міхаіл Гладкі. Фота ПЦ "Вясна".

Разгляд скаргі Міхаіла Гладкага на пастанову Мінскага раённага суда адбудзецца 13 сакавіка ў 10.00 у Мінскім абласным судзе. Заяўнік ў сваёй скарзе просіць адмяніць пастанову Мінскага раённага суда і прызнаць за ім права атрымання кампенсацыі за нанесеную яму шкоду незаконным прысудам па ч.1 арт.139 Крымінальнага кодэкса.

Нагадаем, што ў 2003 годзе Міхаіла Гладкага прысудзілі да 8 гадоў пазбаўлення волі за забойства роднага брата. У 2012 годзе прысуд у дачыненні да яго быў адменены ў сувязі з адсутнасцю ў яго дзеяннях прыкмет злачынства. За забойства ў тым ліку і Гладкага В. быў прыцягнуты да адказнасці Лыкаў Эдуард. Міхаіл Гладкі, у сваю чаргу, звярнуўся ў Мінскі раённы суд з заявай аб прызнанні за ім права на кампенсацыю маёмаснай і маральнай шкоды. Мінскі раённы суд заяву не задаволіў, кампенсацыя выплачана не была.

Дапамагае М. Гладкаму ў адстойванні правоў Праваабарончы цэнтр "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international