Бяроза: пададзена заяўка на пікет да Дня Волі

2015 2015-03-10T19:32:48+0300 2015-03-10T20:15:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzien-voli-2014-9.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзень Волі 25 сакавіка 2014

Дзень Волі 25 сакавіка 2014

Бярозаўскія праваабаронцы і грамадскія актывісты падалі заяву на пікет 25 сакавіка. Мэтамі мерапрыемства пазначаны два пункты: адзначыць важную для беларусаў дату – Дзень Волі і выказаць салідарнасць з палітвязнямі. Першапачаткова заяўнікі хацелі ўключыць у мэты акцыі выказванне пратэсту супраць размяшчэння расійскіх ваенных баз на тэрыторыі Беларусі, але сыходзячы з таго, што бярозаўскія райвыканкамаўскія чыноўнікі лічаць гэта распальваннем “міжнацыянальнай розні” і экстрэмізмам, дадзенае патрабаванне было выкраслена. Нагадаем, менавіта ў сувязі з такой трактоўкай быў забаронены пікет 9 сакавіка.

Месца заяўленага пікета – уваход на цэнтральны стадыён горада Бяроза, як гэта вызначага адпаведным рашэннем мясцовага выканкама. Колькасць удзельнікаў - да 10 чалавек.

Трэба адзначыць, што ўжо 16 гадоў ні разу пікет актывістаў і праваабаронцаў мясцовымі ўладамі не быў дазволены.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international