Улады хочуць закрыць Магілёўскі праваабарончы цэнтр

2015 2015-03-10T14:25:36+0300 2015-03-10T14:26:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mahilou_ablsud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Магілёўскі абласны суд

Магілёўскі абласны суд

Сёння, 10 сакавіка, судовая калегія па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда разгледзіць пазоў галоўнага ўпраўленне юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама аб ліквідацыі грамадскага аб'яднання "Магілёўскі праваабарончы цэнтр".

Як указана ў пазове, які падпісаў загадчык галоўнага ўпраўлення юстыцыі Аляксандр Маймусаў, ГА "МПЦ", ажыццяўляючы дзейнасць, парушыла заканадаўства - не прадаставіла ўва ўпраўленне юстыцыі дакументы, якія неабходныя для дзяржаўнай рэгістрацыі змены юрыдычнага адрасу, што ўнесены ў Статут арганізацыі.

Як сцвярджаецца ў пазове, ГА "МПЦ" з 5 снежня 2014 г. не размяшчалася па адрасе, які ўказаны ў ягоным Статуце, паколькі дамова арэнды была разарваная арэндадаўцам "у аднабаковым парадку". Такім чынам, ГА МПЦ "фактычна з 05.12.2014 г. не мела памяшкання для размяшчэння свайго кіруючага воргана", а ў галоўнае ўпраўленне юстыцыі не былі прадастаўленыя дакументы, неабходныя для рэгістрацыі новага адрасу.

8 студзеня ГА "МПЦ" атрымала пісьмовае папярэджанне. Праваабаронцы, згодна яму, меліся ў месячны тэрмін прыняць неабходныя меры па ўстараненні ўказаных парушэнняў.

МПЦ неаднойчы атрымлівала папярэджанні праз праблемы з юрыдычным адрасам. Увосень упраўленне юстыцыі  спрабавала праз суд прыпыніць дзейнасць арганізацыі, але праваабаронцам тады ўдалося вырашыць праблему: яны заключылі дамову арэнды, якая і была неўзабаве разарваная арэндадаўцам.

Праваабаронцы неаднойчы заяўлялі пра ціск з боку ўладаў на прадпрымальнікаў, якія наважваліся прадастаўляць свае памяшканні для размяшчэння кіручых ворганаў арганізацыі.

ГА "Магілёўскі праваабарончы цэнтр" - адзіная рэгіянальная праваабарончая арганізацыя ў Беларусі. МПЦ дзейнічае з 1998 г.

Разгляд справы пачнецца а 14-20 у Магілёўскім абласным судзе.

"Магілёўская Вясна".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international