Ларысу Шчыракову міліцыя «павіншавала» з 8 сакавіка — склалі адміністрацыйны пратакол

2015 2015-03-09T11:28:34+0300 2015-03-09T11:28:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shchyrakova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ларыса Шчыракова.

Ларыса Шчыракова.

Гомельская журналістка Ларыса Шчыракова атрымала незвычайнае «віншаванне» з 8 сакавіка — у гэты дзень на яе міліцыя склала адміністрацыйны пратакол па артыкулу 22.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб СМІ). Пратакол склаў начальнік аддзелу аховы правапарадку Цэнтральнага РАУС Гомеля Юрый Панін.

7 сакавіка начальнік аддзелу тэлефанаваў журналістцы і запрашаў на апытанне, прапанаваў гэта зрабіць 8 сакавіка. Раніцай Ларыса Шчыракова прыйшла ў РАУС. «Спачатку Юрый Панін мне распавёў, што з УУС на мяне прыйшлі паперы па выніках праверкі, маўляў, на сайце тэлеканалу «Белсат» з'явіўся яшчэ ў студзені матэрыял. Міліцыя вызначыла, што я – аўтар матэрыялу. Сюжэт быў прымеркаваны да падвышэння падаткаў для індывідуальных прадпрымальнікаў, і было зроблена апытанне наконт стаўлення гандляроў на Цэнтральным рынку да такой меры», - распавяла журналістка.

У матэрыялах былі пратаколы апытання траіх прадпрымальнікаў, якія пацвердзілі, што сапраўды іх здымала Ларыса Шчыракова. Адна з апытаных прадпрымальніц у пратаколе сваёй рукой дапісала, што яна «нікому не нанесла шкоды» (маецца на ўвазе сама прадпрымальніца).

Журналістка скарысталася сваім правам не даваць паказанні супраць самой сябе. Тым не менш, пратакол быў складзены, і яе будуць судзіць.

«У краіне зараз цяжкі эканамічны стан, хутка прэзідэнцкія выбары, плюс вясновае абвастрэнне... Калі пачынаюцца цяжкія часіны для ўлады, бо сур'ёзныя праблемы ў эканоміцы і не толькі, тады журналіст робіцца ворагам нумар адзін, бо гаворыць паказвае рэальнасць такой, якая яна ёсць», - пракаментавала Ларыса Шчыракова.

Нагадаем, у студзені 2015 года журналістка трапіла пад адміністрацыйны пераслед: яе судзілі ў Светлагорску нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце і пакаралі штрафам у памеры 900 тысяч рублёў разам з калегам Кастусём Жукоўскім. Журналісты асвятлялі пікет, які праводзіў грамадскі актывіст, інвалід першай групы Юрый Ляшэнка. Міліцыя ж абвінаваціла журналістаў у тым, што нібыта яны ўдзельнічалі ў пікеце.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international