Анжаліку Борыс паўторна выклікаюць ў Камітэт дзяржкантролю

2015 2015-03-09T10:10:31+0300 2015-03-09T10:10:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/borys2010.jpg
Анжаліка Борыс

Анжаліка Борыс

У панядзелак 9 сакавіка старшыня Галоўнай Рады непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі Анжаліка Борыс павінна з’явіцца на чарговае праслухоўванне ва Упраўленне дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага канктролю па Гарадзенскай вобласці.

Папярэдні выклік Анжалікі Борыс адбыўся 27 лютага бягучага года. Падчас больш як 2-гадзіннай размовы старшы інспектар органаў унутраных спраў Ханько выказаў меркаванне, што Анжаліка Борыс і яе паплечнікі дзейнічаюць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, якой, на думку следчага, з’яўляецца Саюз палякаў.

У сваю чаргу Анжаліка Борыс лічыць захады праваахоўнікаў пераследам польскай нацыянальнай меншасці:

- Каб захаваць сваю ўладу, Лукашэнка будзе рабіць усё магчымае, каб зачысціць поле грамадскіх свабод ў Беларусі .

Анжаліка Борыс не выключае, што супраць яе можа быць пачата крымінальная справа паводле артыкула 193-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (пазазаконная арганізацыя і ўдзел у дзейнасці грамадскага аб’яднання). Паводле дадзенага артыкула, пакаранне за парушэнне заканадаўства прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам да 2-х гадоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international