Турыстаў у Іўі затрымалі за фота ЗАГСа

2015 2015-03-09T09:27:12+0300 2015-03-09T09:57:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zabaronena.jpg

Міліцыя Іўя затрымала турыстаў за фатаграфаванне мясцовага ЗАГСу і кінатэатра.

Менскі блогер распавёў чарговую гісторыя пра забарону здымаць адміністрацыйныя будынкі. Калі апошнія два скандалы былі звязаныя з журналістамі, то ў гэты раз у прыгоды патрапілі простыя грамадзяне. Блогер budgawl напісаў на сваёй старонцы ў «Жывым часопісе» аб тым, чым скончылася для кампаніі ягоных сяброў паездка ў Іўе 7 сакавіка.

У момант, калі турыстка, знаходзячыся на цэнтральнай плошчы горада Іўя, фатаграфавала кінатэатр і бібліятэку, да яе падышоў міліцыянт.

- А што вы фатаграфуеце? Дакументы ёсць? А адкуль прыехалі?, -спытаў ён і запрасіў прайсці ў аддзяленне, чамусьці забараніўшы карыстацца тэлефонам.

Сябры затрыманай знаходзіліся ў іншым канцы плошчы і толькі выпадкова заўважылі працэс. Адзін з іх - аўтар нататак - пайшоў «здавацца» добраахвотна.

- Добры дзень, нейкія праблемы? - спытаў ён.

- А цяпер высветлім, што вы тут робіце, - адказаў супрацоўнік міліцыі.

У аддзяленні, куды даставілі затрыманых, доўга разглядалі іх пашпарты і правяралі наяўнасць судзімасцяў і прыцягненняў. Затрыманых здзівілі пытанні міліцыянтаў.

- Навошта мы прыехалі ў Іўе? Калі? Як? Хто параіў ехаць менавіта ў Іўе? Навошта мы наогул кудысьці выбіраемся, што глядзім і для чаго? Навошта нам фота горада і менавіта гэтых будынкаў? Дзе працуем?, - пыталіся супрацоўнікі.

Дзесьці праз гадзіну допытаў і бясплённых пошукаў парушэнняў турыстаў папрасілі паказаць фатаграфіі і выдаліць тыя, на якія трапілі пракуратура, пажарная частка, выканкам, бібліятэка і ЗАГС.

Пасля выдалення здымкаў міліцыянт вярнуў пашпарты і папрасіў прабачэння за прычыненыя нязручнасці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international