Сведкі абвінавачвання па справе Джафарава ў судзе Баку далі паказанні на яго карысць

2015 2015-03-06T14:47:40+0300 2015-03-06T14:47:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rasul_jafarov.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Расул Джафараў (Азербайджан)

Праваабаронца Расул Джафараў (Азербайджан)

На пасяджэнні бакінскага суда 5 сакавіка было працягнута заслухоўванне паказанняў сведак абвінавачання па справе Расула Джафарава.

Першым у залу быў запрошаны журналіст Шахвелед Чобаноглу. Ён пачаў са словаў: "Не Расул Джафараў здзейсніў злачынства. Злачынства - гэта яго неабгрунтаваны крымінальны пераслед".

У гэты час пракурор Мубарыз Мірылі кінуў рэпліку, каб Чобаноглу гаварыў па сутнасці крымінальнай справы. Суддзя Эльдар Ісмайлаў перапыніў пракурора, але сам прапанаваў сведку казаць пра пытанні, якія тычацца непасрэдна сведкі.

У адказ журналіст сказаў: "Трэба тут пра ўсё казаць, каб быў вынесены справядлівы прысуд".

У судзе таксама быў заслуханы сведка Гамід Муталімаў, супрацоўнік Дзяржнафтакампаніі і сябра Грамадскага камітэта абароны правоў нафтавікоў. Ён паведаміў, што актывіст руху Nida Ульві Гасанлі папрасіў яго падпісацца пад касавым прыходных ордэрам аб атрыманні 300 манатаў (381 долараў па тагачасным курсе), бо ў яго самаго няма ідэнтыфікацыйнага нумара падаткаплацельшчыка (ІНП). Муталімаў падпісаўся пад дакументам, і затым Гасанлі перадаў яму неабходныя для выплаты падаткаў 36 манатаў (44 долара).

Сам Ульві Гасанлі, які выступіў услед за гэтым, паведаміў, што ўдзельнічаў у праекце як арганізатар фестывалю дакументальных фільмаў у межах праваабарончай кампаніі "Мастацтва ў імя дэмакратыі". Ён прызнаў, што сапраўды ў яго не было ідэнтыфікацыйнага нумара. Грошы ж, аформленыя на імя Муталімава, прызначаліся для мадэратара аднаго з абмеркаванняў на фестывалі дакументальных фільмаў, пісьменніка Сэймура Байджана, у якога таксама не было ІНП.

Наступнай на працэсе ў якасці сведкі выступіла Таццяна Кручкіна, якая з'яўлялася бухгалтарам у праекце, фінансаваным амерыканскім Фондам падтрымкі дэмакратыі (NED). Яна паведаміла, што ўся фінансавая дакументацыя ў рамках праекта вялася ў адпаведнасці з законам.

Сведка Алі Наўрузаў паведаміў суду, што атрымаў у рамках праекта за паслугі мадэратара абмеркавання дакументальнага фільма 100 манатаў (127 долараў), што было афіцыйна аформлена.

У якасці сведкі ў судзе выступіў адвакат Эльчын Садыгаў. Ён расказаў, што ў 2006 годзе ён заснаваў Грамадскае аб'яднанне прававой абароны і асветы. Аднак у сувязі з выбраннем яго членам калегіі адвакатаў, гэта НДА ён так і не задзейнічаў. У пачатку 2014 года па просьбе Расула Джафарова ён перадаў кіраванне ў НДА яму. Джафараў, па словах Садыгава, выкарыстоўваючы НДА, атрымаў два гранты для рэалізацыі праектаў. Аднак, паколькі Мінюст адмовіўся ад зацвярджання пратаколу аб абранні Джафарова старшынёй праўлення Грамадскага аб'яднання прававой абароны і асветы, далейшая яго дзейнасць была прыпыненая.

Пасля гэтага суддзя Ісмайлаў абвясціў, што на сёння выступленні сведак абвінавачвання завяршыліся. Адвакат Джафарова Алібаба Рзаеў выступіў з хадайніцтвам аб дадатковым выкліку яшчэ двух сведак - жонкі пацярпелага Джахангір Ахмедава, якая за яго ўдзельнічала ў афармленні дагавора аб арэндзе офіса, і маці актывіста Nida Ількіна Рустамзадзе, што знаходзіцца ў турэмным зняволенні.

"Джахангір Ахмедаў заявіў, што не мае прэтэнзій да Джафарава, паколькі арэндную плату за офіс ён атрымаў у поўнай меры. Ён толькі не прызнаваў подпісы пад касавым ордэрам. У той жа час Ахмедаў казаў, што грошы арандатараў атрымлівала яго жонка. Зараз давайце выклікаем яе, і хай яна сама раскажа, як гэты працэс праводзіўся, хто падпісваўся пад квітанцыяй аб атрыманні грошай. Следства лічыць, што грашовы пералік, атрыманы Джафаравым у якасці дапамогі Ількіну Рустамзадзе, быў прысвоены абвінавачаным. Але ён гэтыя грошы перадаў маці Рустамзадзе", - заявіў адвакат.

Пракурор Мірылі выступіў супраць хадайніцтва, заявіўшы, што абарона павінна была гэта зрабіць на папярэднім следстве. Суддзя адклаў разгляд хадайніцтва да завяршэння слуханняў паказанняў асноўных сведак.

Наступнае паседжанне прызначанае на 12 сакавіка.

Як і ўсе пацярпелыя, якія выступілі на дадзены момант, дзевяць з 13 сведак абвінавачвання фактычна далі паказанні на карысць Джафарава, адзначыў, каментуючы вынікі пасяджэння, адвакат Алібаба Рзаеў.

"Гэтыя пацярпелыя і сведкі былі прыцягнуты для стварэння бачнасці збору доказаў супраць Джафарава. Аднак іх выступы як раз сведчаць аб адваротным", - заявіў адвакат.

Юрыст Халід Багіраў, што назіраў за працэсам, заявіў пра недарэчнасць абвінавачванняў, вылучаных Джафараву.

"Ход судовага працэсу паказвае, што Расул Джафараў не здзяйсняў ніякіх супрацьпраўных дзеянняў. Незразумела, за што судзяць чалавека, калі пацярпелыя просяць зняць з іх гэты статус, сведкі абвінавачвання даюць паказанні ў яго карысць. Гэта відавочна сфабрыкаваная справа", - сказаў Халід Багіраў.

Дзяржаўны абвінаваўца апынуўся недаступным для каментароў.

Нагадаем, затрыманы 2 жніўня 2014 года Расул Джафараў быў абвінавачаны ў незаконным прадпрымальніцтве, ухіленні ад падаткаў, злоўжыванні паўнамоцтвамі, падлогу ды прысваенні грошай у буйным памеры. У снежні папярэдняе следства па справе праваабаронцы завяршылася. Джафараў лічыць абвінавачванні неабгрунтаванымі і палітычна матываванымі. Міжнародная праваабарончая арганізацыя AmnestyInternational прызнала Джафарава вязнем сумлення.

Па інфармацыі “Каўказскага вузла”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international