Прызначана дата разгляду касацыйнай скаргі па справе аб забароне ў Баранавічах пікета да Дня правоў чалавека

2015 2015-03-06T12:14:03+0300 2015-03-06T12:14:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pravy-chalaveka-karc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Касацыйная скарга баранавіцкага праваабаронцы Сяргея Гоўшы адносна забароны пікета да Дня правоў чалавека будзе разгледжана судовай калегіяй па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда 19 сакавіка ў 11 гадзін. Гэта вынікае з ліста за подпісам суддзі Вольгі Апановіч, які праваабаронца арымаў з гарадскога суда.

– Я буду патрабаваць не толькі адмены рашэння суда першай інстанцыі, але і хачу дамагчыся, каб Баранавіцкі гарвыканкам абавязкова выконваў патрабаванні арт.6 Закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, у адпаведнасці з якім павінны быць указаны матывы забароны масавага мерапрыемства, а арганізатары павінны быць уведамлены аб рашэнні кіраўніка выканаўчага органа ці яго намесніка не пазней пяці дзён да даты правядзення масавага мерапрыемства, а не за 1 дзень, як адбылося ў маім выпадку, – паведаміў Сяргей Гоўша.

Праваабаронца спадзяецца на справядлівы разгляд справы ў касацыйнай інстанцыі і па-ранейшаму гатовы да працягу змагання за права на свабоду мірных сходаў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international