viasna on patreon

Незалежную журналістку выклікалі ў суд смс-кай (фота)

2015 2015-03-06T11:27:26+0300 2015-03-06T11:27:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sh4apiotkina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Шчапёткіна

Тамара Шчапёткіна

Тамара Шчапёткіна двойчы была выклікана ў суд. Першы раз 4 сакавіка ў палове на 9 вечара ёй пазваніў мужчына, які назваўся ўчастковым Рачынскім з Брэста, і паведаміў, што раніцай 5 сакавіка ёй належыць з’явіцца ў суд Ленінскага раёна на працэс. Пацікавіўся, ці не атрымлівала яна позву праз мясцовую міліцыю. Шчапёткіна сказала “не”. Тады мужчына сказаў, што ёй трэба раніцай ператэлефанаваць у суд і папрасіць перанесці разгляд на пазнейшы час. Шчапёткіна адмовілася ад такой прапановы, паколькі не была ўпэўненая, што тэлефануе сапраўды супрацоўнік міліцыі.

Каля 10 гадзін вечара таго ж дня да яе ў кватэру пастукаліся двое міліцыянераў Бярозаўскага РАУС. Аднаго з іх Шчапёткіна ведала -- намесніка начальніка аддзела аховы правапарадку Мікалая Пракурата. Пракурат таксама спытаў пра позву ў суд. Журналістка адказала, што позву не атрымлівала. Тады ён дастаў дзве аднолькавыя паперы з надрукаваным арт.4 Адміністрацыйнага кодэкса з указаннем правоў удзельнаў адміністрацыйнага працэсу і сказаў: распішыцеся, што вы азнаёмленыя. На адным з лістоў Шчапёткіна напісала, што азнаёмлена з дастаўленым дакументам у 21.46.

5 сакавіка а палове 9 вечара Тамара Шчапёткіна пабачыла ў сваім тэлефоне смс, што ёй належыць з’явіцца ў суд Ленінскага раёна Брэста 6 сакавіка па адміністрацыйнай справе. Нумар тэлефона +375 29 5718954 без указання -- ад каго смс. Журналістка даслала дзве смс на нумар тэлефона, з якога атрымала паведамленне. У адной з іх папрасіла таямнічага незнаёмца прадставіцца. Інакш гэтае паведамленне будзе лічыць розыгрышам. Калі не атрымала адказу, папярэдзіла, што пойдзе не ў суд, а ў пракуратуру са скаргай.

Журналістка накіравала скаргу пракурору Бярозаўскага раёна адносна сітуацыі вакол яе адміністрацыйнай справы. Шчапёткіна просіць правесці праверку на прадмет законнасці дзеянняў работнікаў міліцыі і прыняць меры пракурорскага рэагавання.

Нагадаем, што Тамару Шчапёткіну абвінавачваюць у супрацоўніцтве з замежным СМІ без акрэдытацыі. Пры складанні пратаколу яна не прысутнічала. На першым судовым працэсе пратакол быў адпраўлены на дапрацоўку. Пры дапрацоўцы Шчапёткіна зноў не прысутнічала.

 

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства