Тамару Шчапёткіну выклікаюць у суд Ленінскага раёна Берасця

2015 2015-03-06T11:17:41+0300 2015-03-06T11:17:41+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zschapetkina-2.jpg
Тамара Шчапёткіна

Тамара Шчапёткіна

Пратакол па справе незалежнай журналісткі Тамары Шчапёткінай, якую вінавацяць за працу без акрэдытацыі на Радыё Рацыя, складзены участковым інспектарам капітанам Рачынскім без прысутнасці Шчапёткінай, быў дасланы на дапрацоўку.

Вечарам на яе мабільны тэлефон пазваніў мужчына, які назваўся Рачынскім, і сказаў, што раніцай 5 сакавіка ёй трэба з’явіцца ў суд. Што ён перадаваў ёй позву праз бярозаўскіх міліцыянтаў. Але Шчапёткіна яе не атрымала. У той жа дзень да журналісткі прыйшлі бярозаўскія міліцыянты і прынеслі ёй дакумент пра яе правы. З дакументам Шчапёткіну павінен быў пазнаёміць Рачынскі перад складаннем пратаколу. Журналістка не паехала ў суд, не маючы на руках позвы. Напярэдадні ёй прыйшоў СМС. У ім паведамлялася, што Шчапёткіна павінна з’явіцца сёння ў суд Ленінскага раёна Берасця па адміністрацыйнаму працэсу. Тамара Шчапёткіна паспрабавала высветліць асобу, што прыслала СМС-ку, але безвынікова.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international