У Стамбуле забілі лідара таджыкскай апазіцыі, яго сям'ю атруцілі

2015 2015-03-06T11:06:14+0300 2015-03-06T11:06:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kuvatau_stambul.jpg
Забойства Умаралі Куватава ў Стамбуле

Забойства Умаралі Куватава ў Стамбуле

Калі Умаралі Куватаў выйшаў з кавярні, яго ўжо чакалі забойцы.

У Стамбуле ўвечары 5 сакавіка забілі лідара таджыкскай апазіцыі Умаралі Куватава. Ён павячэраў у кавярні і калі выходзіў з будынка, быў расстраляны невядомымі забойцамі.

ВВС паведамляе, што жонку Куватава і дваіх яго малых дзяцей шпіталізавалі ў Стамбуле з прыкметамі атручвання. Яны знаходзяцца ў рэанімацыі. Адзначаецца, што апазіцыянер быў у кавярні разам з усёй сям'ёй (іх туды запрасілі ў госці). Раптоўна яму стала кепска, ён выйшаў на вуліцу і адразу ж быў застрэлены. Неўзабаве стала кепска яго жонцы і дзецям, яны страцілі прытомнасць.

Куватаў ачольваў апазіцыйны рух "Група-24", які на радзіме прызналі "экстрэмісцкім". На эміграцыі ён знаходзіўся з 2012 года, спачатку ў Расіі, пасля — ў Турцыі. Ён жорстка крытыкаваў улады Таджыкістана. Апошнія, у сваю чаргу, патрабавалі яго выдачы.

Апазіцыянер распавядаў, што яму неаднаразова пагражалі спецслужбы Таджыкістана.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international