Змаганне магіляўчан за свае кватэры працягваецца. Пракуратура на баку выканкама

2015 2015-03-06T10:10:17+0300 2015-03-06T10:10:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prakurory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёўская пракуратура лічыць, што статус “інтэрната” жжылому дому прыдадзены правамерна. Пра гэта ў сваім адказе на калектыўны зварот грамадзян д.59 па вуліцы Ленінскай Магілёва паведамляе першы намеснік пракурора Магілёўскай вобласці Пімашкоў. Ён тлумачыць, што першапачаткова ў адпаведнасці з рашэннем выканаўчага камітэта Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 верасня 1951г. №762 зямельны ўчастак быў адведзены пад будаўніцтва двухпавярховага інтэрната. Першасная інвентарызацыя капітальнага будынка адбылася 28 снежня 1952г. Складзены тэхнічны пашпарт у інвентарнай справе не захаваўся. Аднак, захаваліся папяровыя планы двух паверхаў і лісты падліку плошчаў домаўладання з пералікам плошчаў, з якіх вынікае, што дадзены будынак з’яўляецца інтэрнатам.

 Першасная прававая рэгістрацыя домаўладання ў якасці інтэрната была праведзена 4 лютага 1954г. (на той момант капітальны будынак значыўся пад №61). Аднак, запісы аб капітальным будаўніцтве ў рэгістр ўнесены на падставе тэхнічнага пашпарта, які быў складзены 16 красавіка 1988г. Паколькі на момант фарміравання дакументаў рэгістра тэхпашпарт 1988г. на капітальны будынак па адрасу г.Магілёў, вул. Ленінская,59, з’яўляўся найбольш актуальным, менавіта звесткі з дадзенага тэхпашпарта былі ўнесены ў рэестр. 28 лютага 2000г. будынак па дамове бязвыплатнага карыстання маёмасцю Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь перадала ААТ “Будаўнічы трэст №12”, дзе было пазначана, што гэты будынак з’яўляецца “інтэрнатам”.

Пімашкоў палічыў, што ордэры, якія ёсць у грамадзян, на права заняцця жылплошчы ў горадзе Магілёве, дамавую кнігу, архіўныя выпіскі, копіі асабістых рахункаў, налічэнне зямельнага падатку, платы за тэхнічнае абслугоўванне і капітальны рамонт, падключэнне індывідуальнай тэлефоннай сувязі не з’яўляюцца сведчаннем таго, што гэты будынак меў статус жылога дома, а жылыя памяшканні – статус кватэр.

Рашэннем Магілёўскага гарвыканкама ад 29 траўня 2013 года №14-9 зацверджаны акт міжведамственнай камісіі №8, і будынак інтэрната па вуліцы Ленінскай, 59 быў прызнаны не адпавядаючым для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням. 28 студзеня 2014 года будынак быў прызнаны аварыйным. Па рашэнні суда Ленінскага раёна Магілёва ад 11 лютага 2014 года грамадзяне, якія пражывалі ў доме, былі пераселены ў інтэрнат будаўнічага трэста №12 з прадастаўленнем ім пакояў з улікам не менш за 6 квадратных метраў на чалавека.

Юрыст незалежнага прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Алена Барысава адзначае, што Магілёўская пракуратура прыняла рашэнне на падставе ўскосных дакументаў:

 “Па-першае, некалі сапраўды існаваў д.61 па вуліцы Ленінскай, і яго памятаюць магілёўцы. Гэта быў сапраўды інтэрнат, і яго знеслі. Але д.59 – гэта зусім іншы будынак, які ад самага пачатку быў жылым домам. Тут магчыма хочуць падмяніць дакументы, што з’яўляецца грубай фальсіфікацыяй. Па-другое, чыноўнікі пастаянна блытаюцца ў сваіх адказах і называюць розныя даты, калі дом быў прызнаны інтэрнатам. У адным адказе з 2007 года, у другім - з 1988 года, а ў трэцім, што ад самага пачатку будаўніцтва дома”.

Акрамя таго, былая жыхарка д.59 па вуліцы Ленінскай Наталья Буряк сцвярджае, што ў яе ёсць сведчанне супрацоўніка будаўнічага трэста №12, якое натарыяльна заверана, аб тым, што супрацоўнікі будаўнічага трэста №12 знішчылі сапраўдны тэхнічны пашпарт д.59 па вуліцы Ленінскай. У судзе гэтаму сведку не далі і слова сказаць. Атрымліваецца, што няма арыгінала тэхпашпарту дома – няма магчымасці даказаць, што гэта дом, а не інтэрнат. Напрошваецца меркванне, што тут не абышлося без карупцыйных схемаў, якія дазволілі чыноўнікам выселіць людзей на вуліцу і сэканоміць на выдзяленні ім кватэр.

Тым часам стала вядома пра тое, што адміністрацыя ААТ “Будаўнічы трэст №12” перадала дом Магілёўскаму гарвыканкаму, які ўжо звярнуўся ў адпаведныя дзяржструктуры з просьбай пераводу будынка ў нежылы фонд. Улічваючы, што будынак знаходзіцца ў самым цэнтры Магілёва, пасля касметычнага рамонту ён можа здацца ў арэнду разнастайным камерцыйным арганізацыям, ад чаго можна атрымаць куды большы прыбытак, чым ад пражывання простых грамадзян.

 На дадзены момант на адказ з Магілёўскай пракуратуры рыхтуецца скарга ў Генеральную пракуратуру.     

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international