Газету “Навінкі” адмовіліся друкаваць усе мінскія друкарні (паводле Радыё Свабода).

2003 2003-10-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З адной зь іх — “Чырвонай зоркай” — выданьне мае кантракт да 1 сьнежня. Цяпер рэдакцыя адзінага ў Беларусі недзяржаўнага сатырычнага выданьня вядзе перамовы зь юрыстамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, каб распачаць судовы працэс супраць друкарні “Чырвоная зорка”.
Фармальна ўсе друкарні спаслаліся на вялікую загружанасьць сваіх магутнасьцяў. А “Чырвоная зорка” спасылаецца яшчэ на тое, што “Навінкі” некалькі месяцаў не выходзілі, і таму газэты няма ў плянах на чацьверты квартал.
Галоўны рэдактар “Навінак” Паўлюк Канавальчык цьвердзіць, што яшчэ ў верасьні папярэдзіў друкарню “Чырвоная зорка” пра аднаўленьне выхаду газэты.

Як вядома, выхад “Навінак” і “Белорусской деловой газеты” быў прыпынены на тры месяцы рашэньнем суду пасьля двух папярэджаньняў Міністэрства інфармацыі. Гэта адбылося яшчэ ў траўні. Калі “БДГ” здолела аднавіць выхад адразу пасьля вызначанага тэрміну, дык “Навінкі” толькі нядаўна падрыхтавалі чарговы нумар. Вось як ацэньвае сам Паўлюк Канавальчык сытуацыю, якая склалася:

(Канавальчык: ) “Мы цяпер знаходзімся ў сытуацыі, калі юрыдычна маем права на існаваньне і легальную працу. А фактычна ня маем ні як зьняць офіс, ні як надрукаваць свой нумар, ні як распаўсюджваць афіцыйна”.

Паўлюк Канавальчык кажа, што ў скрайнім выпадку газэта можа выходзіць і нелегальна. Бо пачыналася праца “Навінак” менавіта з “самвыдату”. Але за свае правы рэдакцыя плянуе змагацца. У тым ліку — з дапамогай суду.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international