viasna on patreon

Пачынаюць дзейнічаць кіруючыя прынцыпы АБСЭ па свабодзе асацыяцыяў

2015 2015-03-05T12:06:33+0300 2015-03-05T12:06:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/joint-guidelines-on-freedom-of-association.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 сакавіка ў межах сэсіі Савета па правах чалавека ААН адбудзецца афіцыйнае прадстаўленьне Кіруючых прынцыпаў па свабодзе асацыяцыяў, што былі распрацаваныя экспэртамі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ (БДІПЧ АБСЭ) і Венецыянскай камісіяй Рады Эўропы.

Кіруючыя прынцыпы ўтрымліваюць рэкамэндацыі наконт таго, як гарантаваць адпаведнасьць заканадаўства ў пытаньнях свабоды асацыяцыяў міжнародным стандартам у галіне правоў чалавека і абавязальніцтвам АБСЭ, а таксама адлюстроўваюць добрую дзяржаўную практыку ў гэтай галіне. Прынцыпы накіраваныя на падвышэньне дасьведчанасьці грамадзкасьці пра права на свабоду аб'яднаньняў.

Паводле спэцыяльнага дакладчыка ААН па свабодзе мірных сходаў і асацыяцыяў Майна Кіаі, міжнародныя дамовы проста пазначаюць адпаведныя межы, каб абараніць нашыя правы — яны не паглыбляюцца ў дэталі. Вось чаму кіруючыя прынцыпы такія важныя: яны запаўняюць прабелы і дапамагаюць канкрэтызаваць, што менавіта ўключае ў сябе права на свабоду асацыяцыяў.

У дакумэнце шырока выкарыстоўваюцца прававыя падыходы, сфармуляваныя ў шматлікіх рашэньнях Камітэта ААН па правах чалавека, якія былі прынятыя па індывідуальных зваротах па факце парушэньня свабоды асацыяцыяў з боку Беларусі, а таксама заключэньне Венецыянскай камісіі па наяўнасьці ў беларускім заканадаўстве артыкула 193-1 Крымінальнага кодэкса, датычнага пакараньня за дзейнасьць ад імя незарэгістраваных арганізацыяў. Экспэрты Асамблеі НДА ў 2012—2014 гадах прымалі ўдзел у кансультацыях у межах распрацоўкі кіруючых прынцыпаў.

Як адзначыў юрыст Асамблеі НДА Юрый Чавусаў, гэты дакумент вельмі важны для Беларусі, паколькі прыняты на ўзроўні АБСЭ, сябрам якой зьяўляецца нашая краіна:

Кіруючыя прынцыпы адносяцца да так званага “мяккага права” і ў адрозьненьне ад міжнародных пактаў і канвэнцыяў не накладаюць на дзяржаву наўпроставых юрыдычных абавязальніцтваў. Зь іншага боку, дзяржавы-удзельніцы АБСЭ, у тым ліку і Беларусь, павінныя добрасумленна імкнуцца да выкананьня закладзеных у кіруючых прынцыпах падыходаў да прававога рэгуляваньня свабоды асацыяцыяў. Шэраг надзвычай актуальных для Беларусі пытаньняў (дзейнасьць аб'яднаньняў без рэгістрацыі, магчымыя крыніцы дзяржаўнага, прыватнага ды замежнага фінансаваньня НДА, абгрунтаваныя абмежаваньні свабоды асацыяцыяў) знайшлі сваё адлюстраваньне ў кіруючых прынцыпах. Такім чынам, у беларускіх правабаронцаў зьявіўся важны інструмэнт, да якога можна апэляваць у справе паляпшэньня прававых умоваў для дзейнасьці няўрадавых арганізацыяў у нашай краіне, — падагульніў Юрый Чавусаў.

Кіруючыя прынцыпы даступныя на старонцы АБСЭ: http://www.osce.org/odihr/132371

Прэсавая службв Асаблеі НДА

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства