Праваабарончая перадача “Людзьмі звацца” змяніла сваё аблічча

2015 2015-03-05T11:54:21+0300 2015-03-05T11:54:21+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg

Аўтарская перадача „Людзьмі звацца” на Беларускім Радыё “Рацыя” з сакавіка змяніла сваё аблічча. Змены датычацца не толькі назвы, цяпер яна будзе называцца „Вясна”, але і зместа.

З аўтарам перадачы Аленай Вільтоўскай пагутарыў Юрка Ляшчынскі і распытаў, што ж менавіта чакае слухачоў Беларускага Радыё Рацыя:

- Змены ў перадачы не выпадкова адбудуцца менавіта з сакавіка, бо перадача мяняе сваю назву – замест „Людзьмі звацца” цяпер яна будзе называцца „Вясна”. Таксама зменяцца рубрыкі, слухачы Беларускага Радыё Рацыя змогуць пачуць яшчэ шмат цікавага пра навіны замежжа і праваабарончую супольнасць па-за межамі Беларусі. Таксама будуць ўведзеныя новыя рубрыкі „Апытанка”, „Каментар эксперта”, пачуем новае аздабленне перадачы. Перадача застаецца праваабарончай, але яна будзе скіравана на больш шырокага, на больш масавага слухача, мы ўводзім яшчэ адну праваабарончую рубрыку – гэта „Праваабарончы слоўнік”, каб слухачы зразумелі спецыфіку праваабарончых тэрмінаў.

Аўтарская праваабарончая перадача „Вясна” будзе ісці штоаўторак а 22 гадзіне паводле беларускага часу. Паўтор у суботу а 8 гадзіне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international