Міліцыя затрымала фотакарэспандэнта Ўладзімера Грыдзіна

2015 2015-03-04T12:07:43+0300 2015-03-04T12:24:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zatrymanni-000.jpg

Гэта бачыў карэспандэнт Свабоды Алег Груздзіловіч, які таксама знаходзіўся ў судзе для асьвятленьня працэсу.

«Грыдзіна затрымалі пасьля таго, як ён увайшоў у залю, дзе павінен быў праходзіць працэс, і зрабіў некалькі здымкаў. Я чуў, як міліцыянты казалі яму, што любая здымка ў зале без дазволу суду забароненая. Хоць ён фатаграфаваў яшчэ да пачатку працэсу».

Паводле Грузьдзіловіча, Грыдзіна вывелі з будынку суду. Цяпер ён знаходзіцца ў Завадзскім РУУС. «Ніякіх пратаколаў пакуль не складалі», — паведаміў Уладзь Грыдзін па тэлефоне.

У 12.10 журналіста вызвалілі з Завадскога РАУС, праверыўшы яго дакументы і здымкі ў фотаапараце. Пра гэта паведаміў прэс-службе ГА "БАЖ" сам Уладзімір Грыдзін.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international