У Расіі зачыняюць музей ГУЛАГа

2015 2015-03-04T09:48:28+0300 2015-03-04T13:07:54+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/perm-36.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Некамерцыйная арганізацыя "Мемарыяльны цэнтр гісторыі палітычных рэпрэсій "Перм-36" заявіла аб спыненні дзейнасці і пачатку працэдуры самаліквідацыі.

Як гаворыцца ў заяве арганізацыі, усе спробы перамоваў з адміністрацыяй Пермскага краю аб захаванні музея ГУЛАГа, "як сапраўднага музея гісторыі палітычных рэпрэсій у СССР і як унікальнага гістарычнага помніка, апынуліся безвыніковыя", перадае Бі-бі-сі.

Больш за год музей знаходзіўся пад пагрозай закрыцця з-за канфлікту з уладамі, які пачаўся пасля таго, як ўрад краю перастаў плаціць па рахунках ўстановы, тым самым назапасіўшы камунальную запазычанасць.

Увесну мінулага года музей з-за даўгоў адключылі ад вады і электрычнасці. У маі 2014 года была звольненая дырэктар "Пермі-36" Таццяна Курсіна. Тады ж музей быў перарэгістраваны з бюджэтнай дзяржаўнай установы ў аўтаномную ўстанову культуры.

"Не маючы магчымасцяў для выканання статутных мэтаў і разумеючы бесперспектыўнасць далейшых перамоваў, праўленне АНО "Перм-36" прыняло рашэнне аб спыненні дзейнасці і пачатку працэдуры ліквідацыі грамадзкай арганізацыі", - гаворыцца ў паведамленні арганізацыі.

Музей ГУЛАГу "Перм-36" быў створаны ў 1992 годзе ў памяшканнях былой савецкай калоніі.

Савецкі дысідэнт і неаднаразовы палітвязень Міхась Кукабака, аналізуючы сённяшнюю ідэалогію Крамля, назваў знішчэнне «Пермі-36» «вельмі своечасовай і неабходнай акцыяй» для расійскіх уладаў, якія бачаць небяспеку ў музеі палітычных рэпрэсій. «На працягу шэрагу гадоў праводзіцца тайная рэабілітацыя сталінскага фашызму. Стала больш жорсткай сакрэтнасць ваенных і даваенных архіваў. Перапісваецца гісторыя пад дыктоўку чарговага «правадыра» Пуціна. Сталін падаецца маладому пакаленню як «эфектыўны менеджэр». З якога, мабыць, варта браць прыклад. Але вось на беласнежнай прапагандысцкай вопратцы непрыемна цямнее пляма музея сталінска-брэжнеўскага Гулага.

Чытаць цалкам: Міхась Кукабака: Гісторыя перапісваецца пад дыктоўку чарговага «правадыра» Пуціна 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international