viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2015 2015-03-03T16:18:00+0300 2017-10-25T15:35:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 8:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

“Хроніка”: Праваабарончыя арганізацыі AmnestyInternational і «Мемарыял» выступілі з заявамі з нагоды гібелі Барыса Нямцова, заклікаючы ўлады Расіі расследаваць забойства палітыка; Маці растралянага гамельчука Вольга Грунова звярнулася з індывідуальнай скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека.

"Каментар эксперта": Валянцін Стэфановіч распавядае пра справу палітвязня Мікалая Дзядка, які быў асуджаны яшчэ на 1 год па артыкуле аб злосным непадпарадкаванні адміністрацыі. Праваабаронца бачыць у гэтым нежаданне дзяржавы рабіць кампрамісныя крокі насустрач Еўразвязу.

“Падзея”: 26 лютага Ленінскім райсудом Магілёва да дадатковага году зняволення быў асуджаны палітвязень Мікалай Дзядок. Напярэдадні з Беларусі выслалі вядомую праваабаронцу Алену Танкачову. Гэтыя падзеі адбываліся на фоне візітаў высокапастаўленых чыноўнікаў з Еўразвязу ды Злучаных Штатаў Амерыкі. Афіцыйны Мінск дэманструе зацікаўленасць у развіцці канструктыўных адносін з Саветам Еўропы, аднак сітуацыя з правамі чалавека ў краіне працягвае пагаршацца.

Госць рубрыкі “Асоба”: Праваабаронца, краязнаўца, пісьменнік, журналіст – Уладзімір Хільмановіч, які недаўна прэзентаваў у Гародні і Беластоку выданне, ажыццяўлёнае Беларускім Радыё Рацыя “Беларускае золата” ды аўтарскі праект “Каляндарны краязнаўчы даведнік Гарадзеншчыны” выдавецкай ініцыятывы “Гарадзенская бібліятэка”.  У мінулым годзе Уладзімір Хільмановіч быў адным з са шматлікіх аштрафаваных удзельнікаў акцыі да ўшанавання дня памяці паўстанцаў у Свіслачы, дагэтуль неаднаразова адчуў на сабе рэппрэсіўны механізм дзяржавы.

У музычных паўзах - вясновыя кампазіцыі ад беларускіх гуртоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства