Пасля сустрэчы з Севярынцам прадпрымальніцу выклікаюць у КДБ

2015 2015-03-03T13:25:13+0300 2015-03-03T13:25:13+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kgb-pasvedch.jpg

Пасля сустрэчы 2 лютага з сустаршынём аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Паўлам Севярынцам у Ваўкавыску ў доме прадпрымальніцы Вольгі Кавальчук яе выклікалі ў КДБ.

Актывісткі выклікалі па тэлефоне, але яна ісці адмовілася.

Каб высвятліць сітуацыю, у ваўкавыскі КДБ патэлефанаваў сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі, але там ад каментароў адмовіліся, заявіўшы, што ўсе супрацоўнікі раз’ехаліся па раёне.

Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты расцэньваюць гэта як факт ціску і пераследу грамадскіх актывістаў па палітычных матывах і стварэнне перашкодаў у дзейнасці па стварэнні Партыі БХД. Мы будзем пільна сачыць за сітуацыяй і патрабаваць тлумачэнняў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international